viasna on patreon

Суд па "справе БелаПАНу" прыпынены як мінімум на два месяцы. Прычына — аднаўленне "працэсуальных дзеянняў"

2022 2022-06-30T08:15:14+0300 2022-06-30T08:15:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belapan_sud.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд па "справе БелаПАН" 6 чэрвеня

Суд па "справе БелаПАН" 6 чэрвеня

Чарговае судовае пасяджэнне Мінскага абласнога суда па "справе БелаПАНу", якое праходзіла 29 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў судзе Мінскага раёна, завяршылася нечаканым рашэннем аб прыпыненні працэсу як мінімум на два месяцы.

Такое рашэнне прыняў суддзя Вячаслаў Тулейка.

Прычынай стала аднаўленне "працэсуальных дзеянняў". У дачыненні да каго яны праводзяцца або будуць праводзіцца, невядома, піша «Позірк» https://t.me/pozirkonline са спасылкай на BPN.

Судовы працэс пачаўся 6 чэрвеня. Па справе праходзяць чатыры палітзняволеныя: журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і ягоная нявеста Ірына Злобіна, галоўная рэдактарка і дырэктарка "БелаПАНу" Ірына Леўшына, былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў

Палітвязняў абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці, здрада дзяржаве, стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў.

Суд па справе "БелаПАН": у чым абвінавачваюць чатырох палітвязняў

8 красавіка гэтага году Следчы камітэт заявіў, што па "справе БелаПАН" выяўленае фінансаванне "экстрэмісцкай дзейнасці" на агульную суму не менш як чатыры мільёны долараў ЗША.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства