viasna on patreon

Мужчыну асудзілі да калоніі за абразу Лукашэнкі ў роліку двухгадовай даўнасці

2022 2022-05-07T07:50:48+0300 2022-06-21T09:32:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barsukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 красавіка ў Рэчыцы быў абвешчаны прысуд 40-гадоваму Дзянісу Барсукову. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка. Барсукова ўзялі пад варту ў залі суда.

Барсукова асудзілі за абразу Лукашэнкі ў роліку двухгадовай даўніны на ягоным канале на юцюб. 

Справа разглядалася падчас закрытага пасяджэння. Вядома, што Барсукоў прызнаў сваю віну і супрацоўнічаў са следствам. Са слоў Дзяніса, сілавікі абяцалі, што пакаранне не будзе звязана з пазбаўленнем волі.

Вядома, што пракурор запрасіў падчас судовых спрэчак два гады калоніі строгага рэжыму. Дадому Дзяніс, які да суду знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, не вярнуўся. Пазней стала вядома, што яго ўзялі пад варту.

Цяпер ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства