viasna on patreon

Новыя суды над палітвязнямі і новыя затрыманні: хроніка пераследу 28 красавіка Дапоўнена

2022 2022-04-28T11:03:00+0300 2022-04-29T09:04:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leushyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пачаўся наступ на незалежны прафсаюзны рух, вядома пра затрыманне двух дзесяткаў актывістаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 28 красавіка.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына. Фота Радыё Свабода

Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да 5 траўня

4 красавіка Генпракуратура паведаміла аб перадачы ў суд справы палітзняволенай Ірыны Леўшынай, яе папярэдніка на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзмітрыя Наважылава, а таксама медыяменеджара, намесніка дырэктара БелаПАН у 2014–2018 гадах Андрэя Аляксандрава і ягонай дзяўчыны Ірыны Злобінай.


Прызначаная дата суда над Вячаславам Малейчуком

Праз тыдзень пачнуць судзіць Вячаслава Малейчука, затрыманага за «падрыхтоўку тэрактаў на Дзень Волі 2021 году ў Мінсках і Печах»

Крымінальную справу супраць 36-гадовага жыхара Пінскага раёна Вячаслава Малейчука пачнуць разглядаць 6 траўня ў Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Яго абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў: ч. 1 і 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў).

Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.

26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказалі  Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «Байпола». Са словаў Вячаслава на відэа вынікае, што ў яго быў саўдзельнік Яўген, але судзіць будуць аднаго Малейчука

Пасля затрымання КДБ унёс Вячаслава ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.


Суд над экс-кіраўніком «Аховы птушак бацькаўшчыны» адбудзецца 6 траўня

Палітзняволенага экс-кіраўніка «Аховы птушак бацькаўшчыны» Віктара Фянчука пачнуць судзіць 6 траўня ў 11:30. Справу будзе весці суддзя Маскоўскага раёна Алена Мурашка.

Нядаўна Следчы камітэт паведаміў, што Віктара абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім».

Фянчука затрымалі пасля вобшуку ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня. Адразу яго пакаралі «суткамі» па адміністрацыйнай справе, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК. 19 сакавіка Вярхоўны суд ліквідаваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны» за «экстрэмісцкую дзейнасць».

Падтрымайце Віктара: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Віктару Аляксандравічу Фянчуку.


Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-каналаў «Брестский чат конструктивных изменений» і «Нет заводу АКБ в Бресте» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Брэста 21 красавіка.


Ютуб і тэлеграм-канал «Жыццё-маліна» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі

Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып «Жыццё-маліна».


Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, вечарам прайшоў ператрус у журналістаў з рэдакцыі мясцовага невялікага партала навін promogilev.by.

Прычыны невядомыя. У 2020 годзе сайт асвятляў некаторую пратэстную актыўнасць, аднак ужо доўгі час ніякіх публікацый на палітычную тэму там няма.


Затрыманая дачка беларускага пісьменніка

У Мінску 26 красавіка затрыманая 26-гадовая Сафія Скобла. Акалічнасці і прычына затрымання пакуль невядомыя. Дзяўчына зараз знаходзіцца на Акрэсціна. Складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Сафія – дачка вядомага беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы.

Стала вядома, што Сафіі прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.


Аршанскага праваабаронцу падазраюць у абразе прэзідэнта

Праваабаронца і журналіст з Воршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу прэзідэнта.

Ігар Казмерчак. Фота: БАЖ

“Цікава тое, што завялі справу 1 красавіка - у дзень дурня. Ці то мяне так павіншавалі”. Думаў нешта арыгінальнае прыдумаюць, бо раней ужо заводзілі заводзілі за распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва і нясплату падаткаў.  - каментуе праваабаронца дзеянні аршанскіх следчых.


Алесю Буневіч абвінавачваюць у дапамозе тэрарызму і дзяржздрадзе

Дырэктарку Віленскага друкавальнага цэнтру Алесю Буневіч затрымалі, калі яна прыехала ў Беларусь на гадавіну смерці маці.

Жанчына, як сцвярджаюць стваральнікі паказанага ў эфіры БТ фільму, павінна была дапамагчы пакінуць тэрыторыю Беларусі «групе Дзмітрыя Клімава», якую затрымалі па падазрэнні ў дыверсіях на ЖД.

Таксама ў фільме паказаны кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядае як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму куратару ў Літве. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы.

Клімаву, Аўрамцаву і Мінкевічу «пагражае артыкул тэрарызм».


Журналістцы пагражае да 7 гадоў зняволення

Палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення.

– Некаторы час таму, калі адвакат склаў скаргу на затрыманне Ірыны і яе ўтрыманне ў СІЗА, ён даведаўся, што маю дачку таксама абвінавачваюць паводле артыкулу 361-1, частка 1, якая гучыць так: «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, а роўна фармавання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем або якія ўваходзяць у яго структурным падраздзяленнем», – распавёў @belsat бацька журналісткі.


Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства