Траіх гамельчукоў асудзілі да паўтара года калоніі кожнага
https://spring96.org/be/news/107521
2022
2022-04-26T14:05:31+0300
2022-04-26T14:05:31+0300
2023-01-21T11:21:46+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/prusau_homel.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 красавіка 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля вынесеныя прысуды тром мясцовым жыхарам.
Суддзя Алеся Осіпава прызнала палітзняволенага Віктара Прусава, Аляксея Гайшуна і Юрыя Бельскага вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і агучыла ім выракі: паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма кожнаму. Менавіта такія тэрміны запрасіў пракурор.
Паколькі раней Віктар Прусаў быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса, шляхам частковага складання пакаранняў ягоны канчатковы тэрмін — тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.