viasna on patreon

Актывісты моладзевага руху супраціву “Зубр” Мікіта Сасім і Андрэй Чыж пакараныя арыштамі на 10 і 7 сутак

2004 2004-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сакавіка баранавіцкія актывісты моладзевага руху супраціву “Зубр” Мікіта Сасім і Андрэй Чыж пакараныя Баранавіцкім гарадзкім судом арыштамі на 10 і 7 сутак адпаведна. Як паведамляе Хартыя-97, такое пакараньне маладыя апазіцыянеры панесьлі за распаўсюд газет у Баранавіцкім каледжы лёгкай прамысловасьці. 9 сакавіка яны былі дастаўленыя ў аддзяленьне міліцыі, дзе на іх былі складзеныя пратаколы за парушэньне арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Да пачатку суда затрыманых трымалі пад вартай. Судзьдзя Баранавіцкага гарадзкога суда адмовіла ў прадастаўленьні адваката Мікіту Сасіму і Андрэю Чыжу і вынесла рашэньне аб пакараньні іх арыштамі – 10 і 7 сутак адпаведна.
Бясспрэчна, што арышт актывістаў “Зубра” стаў адказам уладаў на скандальную падзею, якая адбылася 2 сакавіка, калі ячэйка БРСМ Баранавіцкага каледжу, якую ўзначальвае Мікіта Сасім, у поўным складзе ўвайшла ў апазіцыйны моладзевы рух “Зубр”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства