viasna on patreon

За "зліў" тэлефонных размоваў Эйсмант экс-падпалкоўніка КДБ асудзілі да 10 гадоў калоніі

2022 2022-03-30T15:25:47+0300 2022-03-30T15:36:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hralovich_28.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча) 38-гадовага экс-падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Пад вартай ён утрымліваецца каля году. Справу разглядала суддзя Дзіяна Кучук тыдзень у закрытым рэжыме. Храловіч пазбаўлены вайсковага звання "падпалкоўнік".

Аляксей Храловіч
Аляксей Храловіч

Пра крымінальную справу супраць падпалкоўніка вядома толькі з дзяржаўных СМІ. Год таму на тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ “Манкурты“», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Гэта значыць, што пад вартай сілавік знаходзіцца каля году.

Згодна з інфармацыяй, агучанай у фільме, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых аўдыя вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі. Але ў гэтым жа фільме сцвярджалася, што размовы — інсцэніроўка, пра якую Храловіч не ведаў. Таксама паведамлялася, што Аляксея затрымалі і далучылі да аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуацыі беларусаў, якіх могуць пераследаваць па палітычных матывах. У выніку, сілавікі затрымалі групу людзей, якая яму мусіла дапамагчы. Яшчэ год таму па дзяржтэлебачанню паведамілі, што Храловіча вінавацяць у «здрадзе дзяржаве».

У выніку суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіяна Кучук асудзіла Храловіча ў закрытым рэжыме да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў. Таксама ён пазбаўлены вайсковага звання "падпалкоўнік".

Па гэтай жа справе быў затрыманы і ўжо асуджаны да 18 гадоў калоніі палітзняволены спецсувязіст Генштаба Узброеных сіл Дзяніс Урад.

Як дзяржава пераследуе экс-сілавікоў і вайскоўцаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі

"Вясна" распавядае, як дзяржава пераследуе былых сілавікоў і вайскоўцаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Каго і за што ў Беларусі пераследуюць па артыкуле "здрада дзяржаве"

"Вясна" распавядае, што ў Беларусі лічыцца здрадай дзяржаве, узгадвае кейсы палітвязняў па гэтым артыкуле, а юрыст Павел Сапелка разважае, як "здрада дзяржаве" зрабілася зброяй улады ў барацьбе з апанентамі, і прагназуе пашырэнне артыкула.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства