viasna on patreon

"Сітуацыя поўнай беспакаранасці ў Беларусі": даклад ААН аб выпадках беспакаранага здзяйснення парушэнняў правоў чалавека

2022 2022-03-09T14:05:46+0300 2022-03-09T15:59:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/represii-2020-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фото: Associated Press

Фото: Associated Press

У апублікаваным сёння дакладзе ўпраўлення ААН па правах чалавека вядзецца гаворка аб тым, што ў  Беларусі працягваецца ціск урада на апанентаў, грамадзянскую супольнасць, журналістаў і адвакатаў, што прывяло да парушэння асноўных правоў чалавека дзясяткаў тысяч жыхароў і да неспрыяльных наступстваў у жыцці вялікай колькасці іншых людзей, пры тым, што няма ніякіх сведчанняў таго, што злачынцы прыцягнутыя да адказнасці.

Таксама ў дакладзе падрабязна выкладзеныя вынікі разгляду УВКПЧ пытання аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, па запыце Савета па правах чалавека ААН.

Дадзены агляд ахоплівае перыяд да выбараў 9 жніўня 2020 года і наступны перыяд да 31 снежня 2021 года. Ён грунтуецца на 145 апытаннях відавочцаў, а таксама на аналізе інфармацыі і доказаў з шырокага кола крыніц.

“Мяркуючы па сабраных падчас разгляду становішча паказанняў УВКПЧ, відавочна, што арышты ў асноўным праводзіліся выпадковым чынам, і што сілы бяспекі пераследавалі і ўціхамірвалі ўсіх, хто ім трапляўся. Акрамя таго, людзі без апазнавальных знакаў і ў масках удзельнічалі ў гвалтоўным разгоне пратэстаў, «ствараючы атмасферу страху і беззаконня», - гаворыцца ў дакладзе.

Шматразовыя выпадкі неабгрунтаванага і неадпаведнага прымянення сілы парушалі правы чалавека, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый. Усяго ў перыяд з мая 2020 года па май 2021 года было арыштавана, па меншай меры, 37 000 чалавек, і многія з іх падвергліся адміністрацыйнаму затрыманню на тэрмін да 15 сутак. Сярод іх толькі ў перыяд з 9 па 14 жніўня каля 13 500 чалавек былі адвольна арыштаваныя і змешчаныя пад варту.

Інфармацыя, сабраная ў ходзе разгляду сітуацыі, паказвае на тое, што былі распаўсюджаныя і сістэматычна ўжываліся катаванні і неналежнае абыходжанне, і што ім падвяргаліся тыя, хто рэальна або як мяркуецца, быў настроены апазіцыйна па адносінах да ўраду, альбо быў не згодны з вынікамі выбараў.

Многія пацярпелыя баяліся падаваць скаргу, а пададзеныя скаргі былі адхіленыя. Да канца 2021 года 969 чалавек апынуліся ў турме па абвінавачваннях, якія па дадзеных УВКПЧ можна разумна лічыць палітычна матываванымі, і некалькі чалавек былі прысуджаныя да 10 гадоў пазбаўлення волі і больш.

Пасля выбараў ўрад працягнуў прыгнятаць тых, хто імкнецца карыстацца сваімі правамі. У верасні 2020 года ўлады пачалі вылучаць абвінавачванні супраць членаў апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў, адвакатаў і звычайных грамадзян, і гэтая тэндэнцыя захоўвалася на працягу ўсяго 2021 года.

Акрамя гэтага, урад унёс вялікі лік паправак у заканадаўства, якія яшчэ больш абмежавалі асноўныя свабоды. Грамадзянская супольнасць і праваабарончыя арганізацыі, а таксама незалежныя СМІ працягваюць падвяргацца нападкам. Уключна да кастрычніка 2021 года 270 няўрадавых арганізацый былі зачыненыя, а да канца года 32 журналісты былі арыштаваныя і 13 СМІ абвешчаныя «экстрэмісцкімі».

У дакладзе таксама асобна паведамляецца пра пераслед адвакатаў і пазбаўлення іх ліцэнзій, пра адсутнасць эфектыўнага расследавання парушэнняў правоў чалавека.

"Маштабныя і паўтаральныя дзеянні ўладаў па падаўленні нязгодных і грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і апазіцыйных груп, паказваюць на сітуацыю поўнай беспакаранасці ў Беларусі», – кажа Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.

У дакладзе даюцца падрабязныя рэкамендацыі для Беларусі і іншых дзяржаў па забеспячэнні падсправаздачнасці з дапамогай даступных прававых працэдур за сур'ёзныя парушэнні нормаў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

"Сітуацыя поўнай беспакаранасці ў Беларусі": даклад ААН аб выпадках беспакаранага здзяйснення парушэнняў правоў чалавека

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства