19 верасня выйшаў на свабоду гарадзенскi мастак, кiраўнiк каалiцыйнага дэмакратычнага руху “Гарадзенскi выбар” Змiцер Iваноўскi. Усе 10 сутак адмiнiстрацыйнага арышта ён трымаў галадоўку.
https://spring96.org/be/news/107
2002
2002-09-20T10:00:00+0300
2002-09-20T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 верасня выйшаў на свабоду гарадзенскi мастак, кiраўнiк каалiцыйнага дэмакратычнага руху “Гарадзенскi выбар” Змiцер Iваноўскi. Усе 10 сутак адмiнiстрацыйнага арышта ён трымаў галадоўку.
Па словах Змiцера, ён пакуль адчувае сябе няблага. Але не раiць нiкому тамыць галадоўку ў турме.
- Мiлiцыянты абсалютна абыякавыя да ўсiх арыштаваных ў тым лiку i да галадоўшчыка. Нiхто не пацiкавiцца як ты сябе адчуваеш. Толькi што на працу не выводзяць, - гаворыць Змiцер Iваноўскi.
Змiцер распавядае, што ўмовы ўтрымання ў iзалятары проста жудасныя. Камеры перапоўненыя ўдвая, няма нi кодраў, нi нават ложкаў.
Нагадаем, Змiцер Iваноўскi быў асуджаны за ўдзел у Ланцугу неабыякавых людзей, якi адбыўся ў Гароднi 8 лiпеня.