viasna on patreon

Затрыманні на фоне антываенных акцый. Хроніка палітычнага пераследу за 1 сакавіка Дапоўнена

2022 2022-03-01T12:25:00+0300 2022-03-02T16:40:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ukraina-aktion-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, за антываенныя акцыі і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца 1 сакавіка: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Учора ў Мінску затрымалі экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну

Раней Наталля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ.

Наталля Дуліна.

Пасля пачатку пратэстаў была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Увосень яна прымала ўдзел у забастоўках ва ўніверсітэце, падтрымлівала студэнтаў і знялася ў відэароліку, дзе асуджае гвалт з боку дзяржавы. Два разы затрымлівалася. Адбывала ў кастрычніку 2020 года 14-сутачны арышт.


Прызначаная дата суда над мастаком Алесем Пушкіным

Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць у Менску 10 сакавіка (пачатак суда аб 11-й гадзіне), паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у „наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб” і ў „здзеку з дзяржаўных сімвалаў”.

Спіс затрыманых 28 лютага на антываенных акцыях

28 лютага, у 18:00 на чыгуначным вакзале Мінска і іншых гарадах Беларусі былі анансаваныя антываенныя акцыі пратэсту. Відавочцы перадаюць, што на месцы сабралася шмат тэхнікі, а сілавікі затрымліваюць людзей, якія скандуюць «Не вайне!»


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Уладзіміра Кудзіна. Як паведамілі сваякі, затрыманне адбылося прыкладна ў 15 гадзін. У кватэры выламаныя дзверы.


Таксама паведамляецца пра затрыманне ў Мінску Мікалая Антановіча. Падрабязнасці пакуль невядомыя.


У Баранавічах 1 сакавіка была затрыманая каардынатарка штаба Святланы Ціханоўскай Тамара Патоцкая.


У Магілёве затрымалі 55-гадовую жанчыну за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне 1 сакавіка ў Магілёве інваліда трэцяй групы Веранікі Ладошкінай. Дома ў жанчыны адбыўся ператрус, сілавікі забралі кампутар і тэлефон. Папярэдне, жанчыну абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Зараз жанчына знаходзіцца ў ІЧУ.


Затрыманні на пікеце супраць нападу Расіі на Украіну

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 1 сакавіка затрымалі Жанну Трафімец, якая праводзіла адзіночны пікет супраць нападу Расіі на Украіну.
У руках яна трымала плакат «Остановите войну» і жоўты ды блакітны шарыкі. Сілавікі затрымалі яе разам з унучкай. У Цэнтральным РУУС на жанчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне і выпусцілі да суда з позвай. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства