viasna on patreon

Палітвязень, пенсіянерка, вайсковец: каго і за што на гэтым тыдні судзілі паводле дыфамацыйных артыкулаў?

2022 2022-02-04T16:08:35+0300 2022-03-23T10:36:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hlusevich-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Хлусевіч. Фота: Гомельская Вясна.

Людміла Хлусевіч. Фота: Гомельская Вясна.

Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах за мінулы тыдзень.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org


Тры гады "хіміі" — пасля паўторнага суда паводле дыфамацыйнага артыкула

31 студзеня суд Заводскага раёна вынес прысуд Дзмітрыю Качаноўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Мужчыну прызналі вінаватым у абразе былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.    

Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч

Згодна з абвінавачаннем, Качаноўскі 13 снежня 2020 года пракаментаваў фотаздымак Чамаданавай у тэлеграм-канале, чым зняважыў прэс-сакратарку. У ягоным паведамленні "утрымліваліся выказванні з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, якія супярэчаць агульначалавечай маралі і устаноўленым правілам зносін між людзьмі". Таксама вядома, што канчатковае пакаранне прызначана шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім: Качаноўскага ўжо судзілі ў мінулым годзе паводле дыфамацыйнага артыкула. Мінулы суд праходзіў у Заводскім судзе Мінска 3 верасня 2021 года. Вядома, што яго прызналі вінаватым паводле арт.370 КК за тое, што ён зняў дзяржаўны сцяг з дзіцячага садка. Прысуд паводле гэтай справы невядомы. 


«Я і вы выдатна ведаем, што за свае дзеянні не павінен знаходзіцца ў турме»

Палітвязню Уладзіміру Ганчарову далі новы тэрмін.


Машыністу з Оршы прысудзілі 2,5 гады "хіміі" за каментар пад фота супрацоўніка ДАІ ў сацсетках

2 лютага суд Аршанскага раёна і горада Оршы разгледзеў справу Арцёма Ляшнеўскага, якога прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за тое, што ў адной з сацсетак ён пакінуў абразлівы каментар у адрас гродзенскага даішніка Вайцяшонка.

Справу разглядала суддзя Святлана Кузьмічонак.

Пра абвінавачанага вядома, што ён працуе машыністам і што на працы пра яго адгукаюцца як пра сапраўднага прафесіянала і станоўчага з усіх бакоў чалавека. Ягоныя калегі даслалі ў суд хадайніцтва, у якім прасілі пакараць Арцёма Ляшнеўскага не "хіміяй з накіраваннем", а "хатняй хіміяй", бо не хапае кваліфікаваных машыністаў і рабочы калектыў паручаецца за яго.

На судовае пасяджэнне былі запрошаныя эксперт і супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Тыя самыя, якія складалі першы пратакол па справе Ляшнеўскага і праводзілі ператрус у яго дома. Таксама вядома, што пацярпелы адмовіўся ад маральнай кампенсацыі і прасіў строга не караць Арцёма, а эксперты доўга не маглі даказаць, што абразлівы каментар датычны менавіта да Вайцяшонка, бо напісаны ён быў вельмі абстрактна, без указання імёнаў, але менавіта пад пастом таго самага ДАІшніка Вайцяшонка.

Тым не менш, суддзя Святлана Кузьмічонак прызнала Арцёма Ляшнеўскага вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса  "Абраза прадстаўніка ўлады” і прызначыла яму ў якасці пакарання 2,5 года “хіміі". Менавіта такі тэрмін для абвінавачанага запрошваў і пракурор.


Рэчыцкую пенсіянерку Хлусевіч прызналі вінаватай у абразе супрацоўніка міліцыі і пакаралі "хатняй хіміяй"

Справу разглядала суддзя Марыя Кацуба.

Манціроўшчыку Брэсцкага тэатра лялек далі 2,5 гады "хіміі" за абвінавачванні Лукашэнкі ў ЦікТоку

Суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў ягоную справу 31 студзеня. 


19-гадоваму вайскоўцу прысудзілі месяц гаўптвахты за абразу ўчастковага

Судовае пасяджэнне па справе Рамана Талочкі прайшло яшчэ 27 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, аднак пра яго вынікі праваабаронцы даведаліся толькі цяпер. Вядома, што абвінавачанаму 19 год, і ён вайсковец. Хлопца прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Судовае пасяджэнне разгледзела суддзя Юлія Крэпская. Хлопца прызналі вінаватым у тым, што 7 мая 2021 года ў адным з тэлеграм-каналаў пад публікацыяй пра старшага ўчастковага інспектара міліцыі АУС Пружанскага райвыканкама ён пакінуў абразлівы каментар.

На судзе Раман цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся, прынёс свае прабачэнні пацярпеламу. Таксама вядома, што абвінавачаны кампенсаваў абражанаму ўчастковаму маральную шкоду. Тым не менш, суддзя Юлія Крэпская прызнала Рамана Талочку вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК і прызначыла пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 1 месяц з яго адбываннем на гаўптвахце ваеннай камендатуры. Мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства суд пастанавіў канфіскаваць.

Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства