viasna on patreon

Спартыўнага журналіста і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна пакаралі калоніяй

2022 2022-01-19T16:23:00+0300 2022-01-20T10:22:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivulin-2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Івулін

Аляксандр Івулін

У судзе Савецкага раёна 19 студзеня вынесны прысуд па крымінальнай справе вядомага спартыўнага журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Аляксандр Івулін — футбаліст "Крумкачоў", журналіст Tribuna.com, аўтар Youtube-канала «ЧестнОК».

Яго, а таксама аператара Яраслава Пісарэнку затрымалі ў кватэры 3 чэрвеня. На наступны дзень журналіста асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне кватэры. Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў. Стала вядома, што Аляксандра перавялі ў СІЗА №1 па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На пачатку снежня 2021 стала вядома, што справу Аляксандра перадалі ў пракуратуру, а 22 снежня яе накіравалі ў суд.

У Мінску пачаўся суд над спартыўным журналістам і блогерам Аляксандрам Івуліным

Ён жа, па версіі следства, на канале відэахостынгу YouTube размяшчаў відэазапісы пабуджальнага характару, каб стварыць негатыўную ацэнку дзейнай улады, дыскрэдытаваць палітычнае і сацыяльнае становішча ў краіне.

Сёння ў працэсе судовых спрэчак пракурор запрасіў для Аляксандра Івуліна пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Апошняе слова Аляксандра Івуліна

«Бліжэй да 30 [гадоў] я падпісаў прафесійны футбольны кантракт з футбольным клубам «Крумкачы». І гэта паказчык таго, што няма нічога немагчымага, калі ты па-сапраўднаму любіш тое, што ты робіш. Гэта была класная гісторыя. Спадзяюся, што яна працягнецца ў гэтым годзе, бо са мной працягнулі кантракт і мне вельмі хочацца сканцэнтравацца менавіта на футбольным праекце «Крумкачы», дзесьці нават адысці ад журналістыкі, якой я займаўся на «Трыб…не», цалкам прысвяціць сябе прафесіі футбаліста.

І мінулай вясной — гэта было нялёгка, было цяжка, былі месяцы знясільваючых трэніровак, дзесяткі страчаных кілаграм — але літаральна праз тры-чатыры месяцы я забіў свой першы мяч за першую прафесійную футбольную каманду. Так, гэта было ў таварыскім матчы, але паглядзець на гэты таварыскі матч сабралася столькі людзей, колькі не збіраюць некаторыя матчы беларускай футбольнай вышэйшай лігі.

На гэтым матчы сабралася вельмі шмат людзей. Хочацца адзначыць, што там не было ніякіх эксцэсаў, ніякіх правапарушэнняў, ніякіх дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Людзі проста кайфавалі ад беларускага спорту і рабілі з гэтага сапраўдную культуру.

Таму я б вельмі папрасіў вас, высокі суд, не пазбаўляць мяне магчымасці працягваць рабіць беларускі футбол лепш і дазволіць зрабіць так, каб я не атрымаў пазбаўленне волі і працягнуў сваю кар'еру футбаліста», - перадае словы Аляксандра “Наша Ніва”.

У другой палове для абвешчаны прысуд: прызнаць Аляксандра Івуліна вінаватым і пакараць пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства