Руслану Слуцкаму, суд над якім доўжыцца амаль месяц, адмаўляюць у шпіталізацыі
У судзе Полацкага раёна 10 студзеня павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК). Раней віцебская міліцыя паведамляла о пра затрыманне мужчыны, падазраванага ў здзяйсненні хуліганства.
Справу разглядае суддзя Андрэй Дзергачоў і два народныя засядацелі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Таццяна Шабека.
На лаве падсудных — 38-гадовы жыхар Наваполацка, рамеснік Руслан Слуцкі.
Ён быў затрыманы 20 студзеня, а 23 студзеня ў адносінах да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Полацк: у судзе па "акце тэрарызму" ў дачыненні да ўдзельнікаў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь" — больш за 70 пацярпелых
Суд доўжыцца амаль месяц па прычыне таго, што агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь", які праходзіў 28 кастрычніка 2020 года.
Сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што суд над Слуцкім перанесены з-за прычыны моцных болей у спіне. Яму зрабілі ўколы, а суд перанеслі нап нявызначаны час. Дарэчы, гэта не першы выклік лекараў. Часам, ён не можа нават падняцца з ложка. Аднак у шпіталізацыі яму было адмоўлена. Раней паведамлялася, што ў Слуцкага выяўленая дабраякасная пухліна мозгу, якая таксама прычыняе яму болі.