viasna on patreon

Пасля месячнага перапынку пабачыў свет чарговы нумар недзяржаўнага штотыднёвіка "Згода".

2004 2004-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдакцыя газеты адрэагавала на заўвагі, якія далі Міністэрству інфармацыі нагоду для прыпынення выдання. Чарговы нумар "Згоды" выйшаў у ранейшым аб'ёме ў мінскай друкарні "Плутос-маркет" і 6-га сакавіка паступіў да чытачоў праз сетку "Белсаюзруку", "Белпошты" і ўласных распаўсюднікаў газеты.

5-га лютага Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне і прыпыніла тэрмінам на 1 месяц недзяржаўную газету "Згода". Выданне абвінавацілі ў тым, што яно змяніла юрыдычны адрас, не паведаміўшы пра гэта ў Міністэрства інфармацыі ў належны тэрмін, а таксама ў тым, што яно выдаецца толькі на дзвюх мовах замест некалькіх, пералічаных у рэгістрацыйным пасведчанні (арт. 11 Закона аб друку). Акрамя гэтага, міністэрства заявіла, што рэдакцыя парушыла артыкулы 19, 20 Закона аб друку: у той час як ІП Аляксей Кароль выконвае функцыі рэдакцыі, у выходных дадзеных газеты рэдактарам указаны Алесь Сдвіжкоў.

Цягам месяца рэдакцыя "Згоды" падала ў Міністэрства інфармацыі заявы на ўнясенне ў рэгістрацыйнае пасведчанне газеты зменаў датычна юрыдычнага адрасу і моваў выдання. Гэтаксама былі прыведзеныя ў адпаведнасць з патрабаваннямі дзяржаўнага стандарту выходныя звесткі газеты. Цяпер галоўным рэдактарам "Згоды" з'яўляецца А. Кароль.

Газета "Згода" выдаецца з 1992 г. і зарэгістравана як незалежны інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік. Са снежня 2003 г. выданне павялічыла аб'ём і наклад: замест 8-і палос пачала выходзіць на 16-і накладам 3 050 асобнікаў замест 2 500. Газета робіць упор на аналітычныя матэрыялы па актуальных эканамічных і палітычных праблемах.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства