viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу за 26 і 27 снежня Дапоўнена

2021 2021-12-27T12:45:00+0300 2021-12-27T19:04:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gnauk-piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 26 і 27 снежня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

26 снежня

Учора скончыліся 15 дзён з моманту затрымання прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева. Аднак інфармацыі аб тым, што ён выйшаў на волю, няма. Dev.by заўважыў, што каментар у падтрымку супрацоўніка быў выдалены з сайта A1 Telekom Austria Group.

Мікалай Брэдзелеў

Як стала вядома, Мікалая Брэдзелева маглі звольніць з кампаніі, пакуль ён быў на Акрэсціна. Журналісты dev.by адправілі запыт А1, напісалі CEO кампаніі, але пацверджання або абвяржэння, а таксама каментара не атрымалі.


26 снежня ў Пружанах была затрыманая Алена Гнаўк. Алена, якая адбывае «хатнюю хімію», як звычайна па нядзелях, паехала на выхаваўчую гутарку ў Пружанскі РАУС. Паўгадзіны таму яна патэлефанавала свайму сыну і паведаміла, што затрыманая за пікет, паведамляюць праваабаронцы. Затрыманая  знаходзіцца да суду ў пружанскім ІЧУ.

27 снежня

У палітолага і літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. У СІЗА-1 у яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што ў сярэдзіне снежня палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуце на Валадарцы дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць, а праз тры дні ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі.

Акрамя гэтага, Фядута абвесціў медыцынскую забастоўку – ён адмаўляецца прымаць таблеткі, без якіх у палітолага можа здарыцца інфаркт. Гэта яго пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі.


Больш трох гадзін на сувязь не выходзіць работнік "Белтэлекама" Валянцін Юдзін

Як стала вядома MAYDAY, Юдзін ранкам адзначыўся на прахадной, пасля гэтага патэлефанаваў кіраўніцтву, паведаміў, што накіроўваецца ў РАУС Ленінскага раёна і пасля гэтага знік.


Анатоль Шалковіч

Аматара памідораў са смятанай зноў арыштавалі на 15 сутак. За кратамі ён правядзе 60 сутак

65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада, а пазней тройчы арыштоўвалі на 15 сутак. Сёння чытач @euroradio са спасылкай на сукамерніка мужчыны на Акрэсціна паведаміў, што Шалковіча зноў пакаралі 15-сутачным арыштам. Па якіх артыкулах судзяць інжынера — невядома.

Анатоль стаў папулярным праз яго заяву у пакаяльным відэа МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў.


Бяздомнага 10 разоў арыштоўвалі па «народным артыкуле» і завялі справу за неаднаразовае «несанкцыянаванае пікетаванне»

Гэта першыя вядомыя выпадкі пасля зменаў у Крымінальным кодэксе, калі за неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах беларусаў прыцягваюць да крымінальнай адказнасці. У Следчым камітэце заявілі, што ўзбудзілі дзве справы паводле артыкула 342-2 КК.

Пад апісанне СК падыходзіць 59-гадовы Аляксандр Кутас, якога ўжо 10 разоў кідалі на «суткі» за «несанкцыянаванае пікетаванне» у 2021 годзе. На Акрэсціна Кутас правёў мінімум 130 сутак арышту.

Бяздомнага можна бачыць на відэа – ён прасіў грошы з шыльдай на беларускай мове і трусікам, якога завуць Буся.

Інфармацыя будзе дапоўненая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства