viasna on patreon

Праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: "Вось і цяпер мы побач з людзьмі – у турме"

2021 2021-12-15T22:02:32+0300 2021-12-15T22:04:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-svaboda.org.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пяць месяцаў як намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1. Ужо тры тыдні вясновец з пнеўманіяй ляжыць у турэмным шпіталі, але, па яго словах, ідзе ўжо на папраўку. Свой ліст на волю праваабаронца напісаў 11 снежня – на наступны дзень пасля Міжнароднага дня правоў чалавека. У ім Валянцін павіншаваў ва святам вясноўцаў і выказаўся пра цяперашнюю грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. 

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org
Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org

"Учора было нашае прафесійнае свята – Міжнародны дзень правоў чалавека. Не ведаю, ці адзначылі вы яго неяк і ў якім настроі. Але мушу адзначыць, што ўсе гэтыя падзеі і ўсё, што з намі адбылося, яшчэ раз яскрава дэманструюць важнасць нашай місіі, важнасць для ўсяго нашага грамадства і ўсіх людзей. "Вясна" заўсёды была і застаецца адным з яскравых і важных арганізацый праваабарончай супольнасці. Мы стаялі каля вытокаў праваабарончага руху Беларусі ў 90-х, мы былі і застаемся на вастрыні, заўсёды з нашым народам. Вось і цяпер, нашая пасадка ў турму нішто іншае як адзнака нашай дзейнасці з боку існуючага палітычнага рэжыму. А для нас гэты крок – максімальная актуалізацыя праблемы палітвязняў. Пасадзіўшы праваабаронцаў у турмы, яны максімальна актуалізавалі гэтую праблему, цяпер яе не абмінеш. Так што, усё мы рабілі і робім правільна. Мы ж заўсёды з народам. Вось і цяпер мы побач з людзьмі – у турме. 

Азіраючыся назад, дух захаплівае ад зробленага намі, ад нашай шматгадовай упартай працы. Працы, якая часам выглядае безнадзейнай, але гэта толькі на першы погляд можа так паказацца. Таму ў наш прафесійны дзень, сябры, трымайце галовы высока ўзнятымі і ганарыцеся тым, што вы робіце!

Вы самыя лепшыя і вы ўжо гісторыя! Але гісторыя не толькі, якая ўжо была, а гісторыя, якая яшчэ будзе! Мы працягнем пісаць гэтую гісторыю разам! Так будзе, я ведаю гэта.

Ад сябе хачу павіншаваць вас усіх, мае любыя, з Міжнародным днём правоў чалавека, з нашым прафесійным святам. Хачу пажадаць вам аптымізму, веры, сілаў. Змрочныя часы адыдуць у нябыт. Мы ўсе сустрэнемся, моцна-моцна абдымемся і пакрочым сваёй дарагой".

Сем праваабаронцаў-вясноўцаў адзначаць за кратамі Дзень правоў чалавека

Распавядаем у храналогіі пераследу пра тых, каго ўлады схавалі за краты за тое, што абаранялі правы чалавека ў Беларусі, дапамагалі людзям і адкрыта заяўлялі пра бяспраўе ў краіне з боку беларускіх ўладаў.


Дасылайце адкрытыя лісты салідарнасці і падтрымкі нам на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім іх вясноўцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках. Усе падрабязнасці па "справе Вясны" можна знайсці на адмысловым сайце freeviasna.org.

Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:

  • СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
  • СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства