Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
Анонс праграмы на 23 лістапада:
Каментар: Магілёўшчына: “чапляюцца да сторысаў і ціктокаў” і “палююць на ведзьмаў”, рэпрэсіі, валанцёрства і рызыкі... Як праваабарончая тэма не падабаецца сілавым і дзяржаўным структурам горада? Размаўляем з мясцовым журналістам і праваабаронцам Сашам Райканам.
Асоба: Вячка Красулін — чалавек з “калямузычных колаў”, як ён сам сябе называе. Напрыклад, ён — магістр мастацтвазнаўства, а таксама фронтмэн гурта “Кашлаты Вох”. У жніўні 2020 года Вячка прайшоў збіццё на Акрэсціна, пасля чаго з’ехаў у Літву. Там Вячка падаў заяву аб выкарыстанні ўніверсальнай юрысдыкцыі для разгляду катаванняў у Беларусі. І цяпер ён працуе рэстаўратарам арганаў у касцёлах. Пра асаблівасці такой незвычайнай працы і пра шлях у новай краіне — у размове з Вячкам.
Каментар эксперта: Расійскія ўлады хочуць ліквідаваць “Міжнародны Мемарыял”, які займаецца даследаваннем савецкіх рэпрэсій. Каб ацаніць працу “Міжнароднага Мемарыяла”, размаўляем з ягоным прадстаўніком Аляксеем Макаравым: пра палітвязняў і палітычныя лагеры савецкіх часоў. Асаблівая ўвага — гісторыям беларусаў, што трапілі пад каток савецкіх рэпрэсій 1956-1986 гадоў.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта “Кашлаты вох”.
Аўдыёзапіс выпуску: