viasna on patreon

Новыя затрыманні, прызнанне "Нашай Нівы" экстрэмісцкай і вызваленні палітвязняў. Хроніка пераследу 22-23 лістапада Дапоўнена

2021 2021-11-23T15:44:36+0300 2021-11-24T11:12:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanau_vyzvaleny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 22 і 23 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні 23 лістапада 

У Магілёве затрымалі маці з дачкой, паведамілі магілёўскія праваабаронцы.

Ад родных затрыманых стала вядома, што а 10:30 раніцы дадому да іх прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі дачку — Сенажэнка Лізавету. Праз некалькі гадзін была затрымана маці Лізаветы — Адзінцова Кацярына. На дадзены момант яны знаходзяцца ў РАУСе Ленінскага раёна.

Санкцыя была толькі на імя Лізаветы. Па словах родных, ператрусу дома не было, прычына затрымання звязана з экстрэмізмам — меркавана, з «забароненымі» telegram-рэсурсамі.

Дапоўнена: Пазней жанчын вызвалілі. На іх былі складзеныя пратаколы па арт.19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).

У Салігорску затрыманы актывіст Павел Батуеў

Павал Батуеў
Павел Батуеў

Увечары 23 лістапада ў Салігорску затрымалі актывіста Паўла Батуева. Яго затрымалі супрацоўнікі з Мінску, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Затым яго павезлі на вобшук у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам. Пасля заканчэння гэтага вобшуку Паўла павезлі на другі вобшук у яго асноўную кватэру.

Пасля гэтага Батуева змясцілі ў салігорскі ізалятар часовага ўтрымання. Па папярэдняй інфармацыі, актывіст затрыманы ў межах крымінальнай справы за абразлівы каментар.

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» затрымалі журналістку курдскага тэлеканала NRT

ali_zhjan.jpg
Ж'ян Алі

Паведамляецца, што Ж'ян Алі прыляцела ў Беларусь каб асвятліць сітуацыю з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Па інфармацыі тэлеканала NRT, у журналісткі забралі ўсё абсталяванне.

Затрыманні ў Мінску 22 лістапада

За ўдзел у пратэстах затрымалі супрацоўніцу «Острова чистоты». Затрыманне адбылося наўпрост у краме. 22 лістапада раніцай за ўдзел у леташніх пратэстах супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі дзвюх супрацоўніц крамы бытавой хіміі «Остров чистоты» ў Лошыцы. Як паведамілі праваабаронцам «Вясны», затрыманыя — 26-гадовая Вікторыя Ганчарова і 34-гадовая Вольга Маліноўская. Затрыманне адбылося з розніцай у гадзіну. Па папярэдняй інфармацыі, Вікторыю ідэнтыфікавалі па фота са СМІ з акцыі 20 верасня мінулага году, дзе пратэстоўцы стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу. Увечары Вольгу адпусцілі, а Вікторыю змясцілі ў ізалятар.

Таксама ў Мінску быў затрыманы 25-гадовы Данііл Касенка. Вядома толькі, што ён быў затрыманы ў цэнтры горада і быў на машыне. Яго змясцілі на Акрэсціна. Пазней стала вядома, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы за паклёп на прэзідэнта (арт. 367 Крымінальнага кодэксу).

Паведамляецца пра затрыманне ў сталіцы Аліны Забаштанскай. Прычыны і абставіны затрымання таксама пакуль невядомыя.


Новыя "экстрэмісцкія" рэсурсы

23 лістапада стала вядома, што інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала і сацсетак «Нашай Нівы» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Таксама экстрэмісцкімі прызнаныя матэрыялы інтэрнет-рэсурсу «Барысаўскія навіны».


На 22 лістапада ў магілеўскі КДБ выклікалі Ларысу Кастусёву, жонку зняволенага лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Пра гэта паведамляе рэгіянальны рэсурс «Магілёўскі рэгіён»

Што паслужыла падставай для выкліка, спадарыня Ларыса не ведае, – кажа, што вельмі расхвалявалася, і таму не ўдакладніла ў супрацоўніка КДБ падрабязнасці. Але магчыма, выклік неяк звязаны з арыштам на іх агульную з Рыгорам маёмасць, выказала меркаванне Ларыса Кастусёва.


Палітвязні

Палітзняволеная Анастасія Нікіціна адбыла пакаранне і выйшла на волю. Яе адразу дэпартавалі ў Расію

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 40-гадовая Анастасія Нікіціна днямі была вызваленая з гомельскай жаночай калоніі №4 пасля адбыцця пакарання. Нагадаем, у сакавіку ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска яе асудзілі да 13 месяцаў пазбаўлення волі па арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за раскіданыя каля пракуратуры Мінска самарэзы.

Жанчына да затрымання жыла ў Мінску і мае дваіх непоўнагадовых дзяцей. Пасля вызвалення яе дэпартавалі ў Расійскую Федэрацыю. Верагодна, яна грамадзянка Расіі.

На волю выйшаў палітзняволены актывіст Аляксей Раманаў. Ён цалкам адбыў пакаранне

Аляксей Раманаў пасля вызвалення. Фота
Аляксей Раманаў пасля вызвалення. Фота "Радыё Свабода"

23 лістапада на волю выйшаў гомельскі актывіст Аляксей Раманаў. Аляксей актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку, за гэта на яго пакаралі па арт. 368 Крымінальнага кодэксу да аднаго года калоніі. Пакаранне ён адбываў у глыбоцкай калоніі №13. 

Аляксей мае інваліднасць 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем. У калоніі ў яго значна пагоршаў стан.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства