viasna on patreon

Затрымалі пасля атрымання гуманітарнай візы: гісторыя палітзняволенага праграміста з Гомеля

2021 2021-10-30T18:30:22+0300 2021-12-15T18:54:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/machalau_stas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

45-гадовага палітвязня актывіста і праграміста з Гомеля Станіслава Мачалава затрымалі пяць месяцаў таму за ўдзел у Маршы салідарнасці 20 верасня мінулага года. Супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і змясцілі ў СІЗА-3. Нядаўна яму выставілі яшчэ адно абвінавачванне – па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Вядома, што Станіслаў не прызнае віну і адмаўляецца ад дачы паказанняў. У СІЗА палітвязень імкнецца не губляць час, а праводзіць яго з карысцю: працягвае самаадукоўвацца па праграмаванні, вывучаць ангельскую мову, займацца спортам і вучыцца маляванню. Апошнім часам у Станіслава праблемы з карэспандэнцыяй: цэнзар не выпускае яго малюнкі, бо бачыць у іх дэструктыўныя карыкатуры, а "Жыве Беларусь!" зачышчае лязом. Але палітвязень працягвае дзяліцца пацешнымі турэмнымі гісторыямі штодзённасці і распавядаць пра сябе. Сяброўка палітзняволенага гамяльчука Святлана распавяла "Вясне" гісторыю Станіслава Мачалава.

Станіслаў Мачалаў. Фота:
Станіслаў Мачалаў. Фота: "Гомельская Вясна"

Падчас пратэстаў тры разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах 

"Станіслаў – чалавек з развітым пачуццём справядлівасці і высакароднасці, заўсёды дапамагаў слабым і адгукаўся на просьбы аб дапамозе. Таму актыўным быў заўсёды, яму цікавыя новыя сферы жыцця і новы вопыт. Ён не застаўся абыякавы, калі 9 жніўня 2020 у беларусаў усёй краіны скралі галасы падчас фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах, выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю мірным спосабам. Выказваў салідарнасць і падтрымку ўжо затрыманым паводле "народных" артыкулаў, збіраў і адпраўляў перадачы, пісаў лісты". 

Восенню і вясной Станіслава прыцягвалі па адміністрацыйных артыкулах 23.34, 24.3, 19.11 КаАП. Пры гэтым, як распавядае ягоная сяброўка, вінаватым ён сябе не прызнаваў ні разу.

Пасля апошняга адбыцця пакарання ў жорсткіх умовах у гомельскім ІЧУ ў красавіку 2021 года ў Станіслава здарыўся гіпертанічны крыз. Пра ўмовы ўтрымання ён падрабязна распавядаў "Гомельскай вясне":

Затрымалі пасля таго, як зрабіў гуманітарную візу

У траўні 2021 года Станіслаў зрабіў гуманітарную візу, таму што баяўся за сваю свабоду. Пасля гэтага, 28 траўня, сілавікі прыйшлі да яго дадому і пасля ператрусу затрымалі. Пазней гамяльчаку прад'явілі абвінавачванне па ч. 1ст. 342 КК за ўдзел у Маршы салідарнасці 20 верасня. Мужчыну змясцілі ў СІЗА-3, дзе ён і знаходзіцца па гэты дзень.

Паводле інфармацыі сяброўкі, сваю віну Станіслаў не прызнае і адмаўляецца даваць паказанні.

Да роднага брата Станіслава прыходзіў КДБ, пакуль палітвязень быў у СІЗА

10 ліпеня супрацоўнікі КДБ прыходзілі з ператрусам дадому да роднага брата Стасніслава Мачалава Ігара. На той момант Станіслаў ўжо паўтара месяца знаходзіўся ў СІЗА. У Ігара Мачалава забралі кампутары, тэлефоны, назапашвальнікі інфармацыі. Што характэрна, Ігар грамадска-палітычнай дзейнасцю не займаўся.

У якіх умовах утрымліваецца Станіслаў Мачалаў?

Як распавядае сам палітвязень у лістах, раней ён сядзеў у камеры на восем чалавек. У большасці, гэта затрыманыя ў межах "наркатычных" крымінальных справаў паводле артыкула 328 КК. Цяпер яго перавялі ў іншую камеру, дзе суседзяў стала больш. Усе сукамернікі, акрамя Станіслава, паляць. У СІЗА Мачалава паставілі на прафілактычны ўлік.

"Некаторыя людзі заязджаюць сюды ў летняй вопратцы. Так адзін хлопец тут быў у летніх закрытых туфлях, а ў іх доўга знаходзіцца вельмі складана: ногі хутка ацякаюць, да таго ж яму яны былі злёгку малыя. Тут ёсць магчымасць напісаць заяву на гуманітарную дапамогу. Ён напісаў, але на той момант абутку яго памеру не было. Тады суседзі прапанавалі прамежкавы варыянт, пакуль ён будзе чакаць перадачу з абуткам: зрабіць абутак з паўтара-літровых бутэлек з-пад Спрайта. Атрымаліся такія класныя тэпцікі ў стылі Аладзіну або старыка Хатабыча з загнутымі спераду дагары насамі. Глядзеліся вельмі добра, былі б з мяккага матэрыялу – сам бы хадзіў :). Ён нават хацеў ісці ў іх у душ, але мы яго адгаварылі, бо там кафля і ў такім абутку на мокрай плітцы будзе вельмі слізка. А так, знатныя атрымаліся "падкрадухі":)" – распавядае адну з гісторый Станіслаў. 

Часам у камеры гуляюць у настольныя гульні. Але Станіслаў больш аддае перавагу спорту і адукацыі:

"Даводзіцца займацца спортам у адзіноце, суседзі ім не злоўжываюць. Кожны дзень тут шмат размоваў, як яны будуць займацца потым. На лагеры або на волі. Але гэта больш нагадвае фразу: "Пачну з панядзелка".

Я зараз наогул перастаў гуляць у настольныя гульні. Проста некалі. Увесь дзень заняты больш прадуктыўнымі заняткамі".

У зняволенні пагаршаецца здароўе: павышаецца ціск, галавакружэнне 

Па словах Святланы, у Станіслава цяпер штодня павышаецца ціск і яго трэба пастаянна кантраляваць, піць неабходныя таблеткі. На дадзены момант яго стан здароўя пагоршыўся, пачасціліся галавакружэнне.

"А таблеткі няма магчымасці перадаць, таму што не даюць дазвол. Магчыма, гэта стала адбывацца, таму што яго перавялі ў камеру на 10 чалавек, і ўсе паляць, кіслароду не хапае. Па гэтай прычыне яму дазволілі спаць на ніжнім ярусе".

Як распавядае сяброўка Станіслава, праз тое, што ён быў пастаўлены на "прафілактычны ўлік", ён павінен быў спаць толькі на верхнім ярусе. Але, як толькі ён перабраўся на ніжні ярус, на яго склалі два рапарты і ледзь не адправілі ў ШІЗА. Толькі пасля прафгутаркі і пісьмовага ўмяшання лекара, удалося ўрэгуляваць канфлікт.

Цэнзары СІЗА-3 бачаць у яго малюнках дэструктыўныя карыкатуры

Ліст Станіслава Мачалава
Ліст Станіслава Мачалава

"У СІЗА вывучае Крымінальны і працэсуальны кодэкс, і так атрымаў поспех, што кансультуе сваіх мімавольных суседзяў. Акрамя таго, ён вельмі актыўны і не падае духам: займаецца спортам на шпацырах, вучыцца маляваць. Так натрэніраваўся ў гэтай справе, што цяпер ягоныя малюнкі ў лістах цэнзары не прапускаюць, угледжваючы ў малюнках дэструктыўныя карыкатуры", — распавядае Святлана.

Станіслаў працуе ў IT-сферы, і каб не страціць кваліфікацыю, яму ўдалося выпісаць некалькі кніг па праграмаванні для самаадукацыі.

"Штодзённае расклад ў мяне без змяненняў, толькі дадалося складанне канспектаў па праграмаванні і напісання праграм. Улічваючы, што ў камеры шумна з самай раніцы, то спатрэбіўся некаторы час, каб прыстасавацца ўважліва чытаць і аналізаваць у такіх умовах. Можна сябе кантраляваць і засяродзіцца нават, калі побач будзе працаваць адбойны малаток", — піша палітвязень з СІЗА.

Новы сусед — багамол, а хатнія жывёлы — мухі

Палітвязень распавядае ў лістах сяброўцы розныя пацешныя гісторыі, якія з ім здараюцца ў СІЗА: 

Ліст Станіслава Мачалава
Ліст Станіслава Мачалава

Лісты праходзяць дадатковую праверку ў следчага 

Як паведамляе сяброўка Станіслава, цяпер яго многія лісты не даходзяць, таму што не праходзяць цэнзара.

"Хоць закона па неабходнаму пераліку зместу лістоў яму не паказваюць, ён змагаецца за тое, каб яго лісты былі апублікаваныя. Таму лісты праходзяць дадатковую праверку ў следчага".

У зняволенні пагаршаецца здароўе: павышаецца ціск, галавакружэнне 

Па словах Святланы, у Станіслава цяпер штодня павышаецца ціск і яго трэба пастаянна кантраляваць, піць неабходныя таблеткі. На дадзены момант яго стан здароўя пагоршыўся, пачасціліся галавакружэнне.

"А таблеткі няма магчымасці перадаць, таму што не даюць дазвол. Магчыма, гэта стала адбывацца, таму што яго перавялі ў камеру на 10 чалавек, і ўсе паляць, кіслароду не хапае. Па гэтай прычыне яму дазволілі спаць на ніжнім ярусе".

Як распавядае сяброўка Станіслава, праз тое, што ён быў пастаўлены на "прафілактычны ўлік", ён павінен быў спаць толькі на верхнім ярусе. Але, як толькі ён перабраўся на ніжні ярус, на яго склалі два рапарты і ледзь не адправілі ў ШІЗА. Толькі пасля прафбяседы і пісьмовага ўмяшання лекара, удалося ўрэгуляваць канфлікт.

Станіславу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся

Станіслаў Мачалаў.
Станіслаў Мачалаў

"Мне прыйшоў ліст ад «круглага стала дэмакратычных сіл» (КСДС) за подпісам перабежчыка Ю. Васкрэсенскага, дзе ён пацвярджае, што прычынай крымінальнага пераследу з’яўляецца палітычная актыўнасць грамадзян. Ён прапаноўвае напісаць прашэнне аб памілаванні нелегітымнаму. Проста нейкі цырк. Я не прызнаю сябе вінаватым, а Луку прэзідэнтам! Нашто мне звяртацца да злачынца па памілаванне?!" — піша Станіслаў у адным з лістоў.

"Жыве Беларусь!" у лістах зачышчаюць лязом

"Нягледзячы на гэта, Станіслаў у сваіх лістах перадае ўсім знаёмым і незнаёмым людзям прывітанне і верыць у светлую будучыню ў Новай Беларусі! Некаторы час яго вітальныя словы ў лістах "Жыве Беларусь" спакойна праходзілі цэнзар. Цяпер гэтыя словы цалкам зачышчаюцца лязом, што здзіўляе", — кажа сяброўка палітвязня.

Што пісаць у лістах Станіславу? 

Ліст Станіслава Мачалава
Ліст Станіслава Мачалава

Як распавядае Святлана, Станіслаў актыўны чалавек: любіць доўгія шпацыры на прыроду, ездзіць на ровары, займацца спортам. Па адукацыі ён кухар, працаваў у рэстаране, але цяпер яго захапіла lT-сфера, дзе ён увесь час самаадукоўваецца і шукае сябе ў розных напрамках. Станіслаў працягвае гэта рабіць нават у СІЗА, нягледзячы на ўмовы. У СІЗА ён таксама захапіўся маляваннем. Таксама стаў удасканальвацца ў вывучэнні ангельскай мовы.

Пішыце палітвязню на гэтыя тэмы і ён з радасцю падтрымае зносіны.

Святлана распавядае, што бацькам Станіслава цяжка: яны пенсіянеры і маюць шэраг хранічных захворванняў.

Падтрымаць Станіслава лістамі, паштоўкамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе:

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Мачалаў Станіслаў Валер'евіч

Дапамагчы сям'і:

5326 5800 0183 5344

10/24

LIUDMILA MACHALAVA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства