viasna on patreon

"Вясна" ўвайшла ў шорт-ліст нідэрландскай прэміі “Цюльпан правоў чалавека”

2021 2021-10-05T14:15:22+0300 2021-10-05T14:22:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tulp-in-gras-blauwe-lucht-breed.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта government.nl

Фота з сайта government.nl

Праваабарончы цэнтр “Вясна” сярод дванаццаці праваабарончых арганізацый і актывістаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст міжнароднай прэміі “Цюльпан правоў чалавека” за 2021 г., якую ладзіць урад Каралеўства Нідэрланды.

Арганізатары прэммі высока ацанілі ўнёсак “Вясны” ў “дапамогу затрыманым удзельнікам акцый пратэсту і іх сем'ям” і “развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”.

Сярод іншых кандыдатаў, якія трапілі ў шорт-ліст, — Аляксандра Матвійчук з Цэнтра грамадзянскіх свабод (Украіна), Мары Даўцян з Кансорцыума жаночых няўрадавых аб'яднанняў (Расія), “Рэпарцёры без межаў” і некалькі праваабарончых груп і актывістаў з Егіпта, Уганды, Паўднёвага Судана, Камеруна, Нікарагуа, Філіпін і Венесуэлы.

Незалежнае журы, якое складаецца з пяці экспертаў, абярэ трох кандыдатаў. Пераможцу абвесціць міністр замежных спраў Нідэрландаў.

“Цюльпан правоў чалавека”штогадовая прэмія ўрада Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.

Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана. Урад Нідэрландаў спадзяецца, што прыз дазволіць пераможцу:

  • атрымаць міжнародную вядомасць і прызнанне;
  • далей развіваць і пашыраць маштабы сваёй працы ў галіне правоў чалавека, дазваляючы ёй дасягнуць большай колькасці людзей у як мага большай колькасці месцаў;
  • натхняць іншых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства