Сусветны ліст у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці
"Можна сарваць усе кветкі, але спыніць вясну немагчыма"
Пабла Неруда
161 праваабарончая арганізацыя з усяго свету патрабуюць спыніць рэпрэсіі супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна" і іншых праваабаронцаў у Беларусі.
Мы асуджаем сістэматычныя адвольныя затрыманні, збіццё і катаванні, якім яны падвяргаюцца. Нягледзячы на поўнамаштабныя рэпрэсіі з боку ўладаў, беларускія праваабаронцы працягваюць барацьбу за абарону правоў чалавека. Натхнёныя іх адвагай, мы таксама не спынімся ў нашай барацьбе за вызваленне тых з іх, хто затрыманы, пакуль яны не апынуцца на волі і не змогуць свабодна і бесперашкодна працягваць сваю праваабарончую працу.
Цягам апошніх дзён мы сталі сведкамі чарговай хвалі ператрусаў і затрыманняў беларускіх праваабаронцаў і актывістаў. Гэтыя рэпрэсіі, якія пачаліся з жорсткіх пераследаў мірных пратэстуючых пасля выбараў у жніўні 2020 — відавочная помста за працу грамадзянскай супольнасці па выкрыцці і дакументацыі парушэнняў правоў чалавека. Са жніўня 2020 уладамі былі затрыманыя больш за 35 000 беларусаў за ўдзел у мірных пратэстах і было ініцыявана каля 3000 палітычна матываваных крымінальных спраў. За гэты перыяд праваабаронцы задакументавалі як мінімум 2500 выпадкаў катаванняў. Па стане на 27 ліпеня 2021, у Беларусі налічваецца 586 палітычных зняволеных. Мы лічым, што гэтыя сістэматычныя і масавыя парушэнні правоў чалавека могуць прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці.
З 14 па 16 ліпеня 2021 больш за 60 ператрусаў было праведзена ў дамах і офісах беларускіх праваабарончых арганізацый і іх супрацоўнікаў, уключаючы Праваабарончы цэнтр "Вясна" і дзве арганізацыі — члены Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі — "Хьюман Кастанта" і "Прававая ініцыятыва", а таксама ў Беларускім Хельсінкскім камітэце, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Цэнтры прававой трансфармацыі, Экадоме і ў многіх іншых. Дакументы, абсталяванне, уключаючы ноўтбукі, тэлефоны і стацыянарныя кампутары, былі канфіскаваныя падчас ператрусаў.
Больш за 30 чалавек былі дапытаныя пасля ператрусаў. 13 чалавек былі затрыманыя на 72 гадзіны, як мяркуецца, у сувязі з крымінальнымі справамі аб парушэнні грамадскага парадку і ўхіленні ад выплаты падаткаў. Большасць з іх, пасля адпусцілі, уключаючы Мікалая Шараха, Сяргея Мацкевіча, і сябраў "Вясны" Андрэя Палуду, Алену Лапцёнак, Яўгену Бабаеву, Сяргея Сыса, Віктара Сазонава, Алеся Капуцкага і Андрэя Мядзведзева. Некаторыя з іх, аднак, з'яўляюцца падазраванымі і адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе. Алесь Бяляцкі, старшыня "Вясны", Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH, а таксама Уладзімір Лабковіч, юрыст і сябра «Вясны» застаюцца арыштаванымі. 17 ліпеня 2021 усе чацвёра былі пераведзены ў СІЗА №1 г. Мінска на вуліцы Валадарскага. Чатыры сябры "Вясны" Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, а таксама Алег Граблеўскі з Офіса па правах людзей з інваліднасцю застаюцца пад арыштам з другой паловы 2020-пачатку 2021.
"Вясна", адна з асноўных беларускіх праваабарончых арганізацый, сябра сеткавых арганізацый ОМСТ і FIDH, падвяргаюцца пераследам з боку беларускага ўрада на працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў. У жніўні 2011 старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаванай справе і вызвалены ў чэрвені 2014 пасля 1052 дзён адвольнага пазбаўлення волі ў жудасных умовах. У адплату за мужную працу "Вясны" і непахісную пазіцыю ў дачыненні да правоў чалавека, беларускія ўлады спрабуюць і цяпер разбурыць арганізацыю, пасадзіўшы ў турму сем сябраў арганізацыі.
Важна, што ператрусы пачаліся на наступны дзень пасля прыняцця рэзалюцыі Саветам ААН па правах чалавека, у якой Савет асудзіў сітуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, запатрабаваў вызвалення ўсіх адвольна затрыманых, а таксама расследавання ўсіх заяў аб катаваннях і іншых парушэннях правоў чалавека.
8-9 ліпеня і 16 ліпеня 2021 улады таксама правялі ператрусы ў дамах і офісах розных незалежных СМІ і ў дамах іх супрацоўнікаў, уключаючы "Нашу Ніву", аднаго з найстарэйшых незалежных выданняў краіны. Трое журналістаў "Нашай Нівы" былі затрыманыя. Таксама былі праведзены ператрусы ў офісах Радыё Свабоды і Белсату, найбуйнейшага незалежнага тэлеканала, асвятляючага падзеі ў Беларусі, і некалькі журналістаў былі затрыманыя. Паводле стану на цяперашні час, больш за 30 супрацоўнікаў СМІ і дзясяткі блогераў застаюцца пад вартай.
Мы, ніжэйпадпісаныя арганізацыі, асуджаем масавыя парушэнні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца беларускімі ўладамі, якія могуць справакаваць яшчэ больш гвалту. Апошняя хваля рэпрэсій, разам з жорсткімі пераследамі цягам апошніх месяцаў, дэманструюць, што ўлады імкнуцца да таго, каб усе праваабаронцы або былі ў турме, або выехалі з краіны.
Мы выказваем салідарнасць з нашымі калегамі і сябрамі, якія затрыманыя, падвяргаюцца рэпрэсіям і пераследу за іх адважную працу. Мы сочым за вашай барацьбой з вялікім хваляваннем і шкадаваннем, і мы натхнёныя вашай рашучасцю і устойлівасцю.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць пераследы і запалохванні тых, хто крытыкуе рэжым і вызваліць усіх несправядліва затрыманых праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць заняць непахісную пазіцыю ў абарону беларускай праваабарончай супольнасці і публічна запатрабаваць вызвалення ўсіх, незаконна затрыманых, чыё адзінае злачынства — гэта патрабаванне, таго, каб грамадства, было заснавана на справядлівасці, а не страху.
1. Abdorrahman Boroumand Center for Human Rights in Iran - Іран
2. ACAT Belgique - Бельгія
3. ACAT Burundi - Бурундзі
4. ACAT España-Catalunya (Acción de los Cristianos para la Abolición de la Tortura) - Іспанія
5. ACAT Germany (Action by Christians for the Abolition of Torture) - Германія
6. ACAT Italia - Італія
7. ACAT République Centrafricaine – Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
8. ACAT République Démocratique du Congo – Дэмакратычная Рэмпубліка Конга
9. ACAT Suisse - Швейцарыя
10. ACAT Tchad - Чад
11. ACAT Togo - Того
12. Action Against Violence and Exploitation (ACTVE) – Філіпіны
13. Action des Chrétiens Activistes des Droits de l’Homme à Shabunda (ACADHOSHA) - Дэмакратычная Рэмпубліка Конга
14. Advocacy Forum – Nepal - Непал
15. Agir ensemble pour les droits humains - Францыя
16. Albanian Human Rights Group - Албанія
17. ALTSEAN-Burma - Мьянма
18. Anti Death Penalty Asia Network (ADPAN) – Малайзія/Азія-Ціхаакеанскі рэгіён
19. Anti-Discrimination Centre Memorial - Бельгія
20. ARTICLE 19
21. ASEAN Parliamentarians for Human Rights - Інданэзія
22. Asia Pacific Solidarity Coalition (APSOC) - Філіпіны
23. Asociación para una Ciudadanía Participativa (ACI PARTICIPA) – Гандурас
24. Asociación pro derechos humanos (Aprodeh) - Перу
25. Association Mauritanienne des droits de l’homme (AMDH-Mauritanieuri) - Маўрытанія
26. Association of Parents of Disappeared Persons (APDP) - Індыя
27. Association Tchadienne pour la promotion et la Défense des Droits de l’Homme (ATPDH) - Чад
28. Association tunisienne des femmes démocrates - Туніс
29. Avocats Sans Frontières France (ASF France) - Францыя
30. Banglar Manabadhikar Suraksha Mancha (MASUM) - Індыя
31. Belarusian-Swiss Association RAZAM.CH - Швейцарыя
32. Bulgarian Helsinki Committee - Балгарыя
33. Cambodian Center for Human Rights (CCHR) – Камбоджа
34. Capital Punishment Justice Project (CPJP) - Аўстралія
35. Center for Civil Liberties - Украіна
36. Center for Constitutional Rights (CCR) – Злучаныя Штаты Амерыкі
37. Centre for Applied Human Rights (CAHR), University of York – Аб'яднанае Каралеўства
38. Centre for the Development of Democracy and Human Rights (CDDHR) - Расія
39. Centro de Derechos humanos Fray Bartolomé de las Casas A.c. (Frayba) - Мексіка
40. Centro de Derechos Humanos Paso del Norte - Мексіка
41. Centro de Investigación y Promoción de los Derechos Humanos (CIPRODEH) - Гандурас
42. Centro de Prevención, Tratamiento y Rehabilitación de Victimas de la Tortura y sus familiares (CPTRT) - Гандурас
43. Centro de Salud Mental y Derechos Humanos (CINTRAS) - Чылі
44. Changement Social Bénin (CSB) - Бенін
45. CIVICUS
46. Civil Rights Defenders (CRD) - Швецыя
47. Comision Nacional de los Derechos Humanos (CNDH-RD) – Дамініканская Рэспубліка
48. Coalition Burkinabé des Défenseurs des Droits Humains (CBDDH) – Буркина Фасо
49. Coalition Marocaine contre la Peine de Mort - Марока
50. Coalition Tunisienne Contre la Peine de Mort - Туніс
51. Collectif des Associations Contre l’Impunité au Togo (CACIT) - Тога
52. Comisión de derechos humanos – COMISEDH - Перу
53. Comité de Familiares de Detenidos Desaparecidos en Honduras (COFADEH) - Гандурас
54. Comité de solidaridad con los presos políticos (FCSPP) - Калумбія
55. Committee on the Administration of Justice (CAJ) – Паўночная Ірландыя (Аб'яднанае Каралеўства)
56. Crude Accountability - Злучаныя Штаты Амерыкі
57. Czech League of Human Rights - Чэхія
58. Death Penalty Focus (DPF) - Злучаныя Штаты Амерыкі
59. Defenders of human rights centre - Іран
60. DEMAS - Association for Democracy Assistance and Human Rights - Чэхія
61. DITSHWANELO - The Botswana Centre for Human Rights - Баствана
62. Eastern Partnership Civil Society Forum (EaP CSF) - Бельгія
63. Eleos Justice, Monash University - Аўстралія
64. Enfants Solidaires d’Afrique et du Monde (ESAM) - Бенін
65. Federal Association of Vietnam-Refugees in the Federal Republic of Germany - Германія
66. FIDU - Italian Federation for Human Rights - Італія
67. Finnish League for Human Rights - Фінляндыя
68. Free Press Unlimited - Нідзерланды
69. Fundación Regional de Asesoría en Derechos Humanos (INREDH) - Эквадор
70. GABRIELA Alliance of Filipino Women - Філіпіны
71. German Coalition to Abolish the Death Penalty (GCADP) - Германія
72. Greek Helsinki Monitor - Грэцыя
73. Helsinki Citizens’ Assembly – Vanadzor - Арменія
74. Helsinki Foundation for Human Rights - Польшча
75. Citizens’ Watch - Расія
76. Human Rights Alert - Індыя
77. Human Rights Association (İHD) - Турцыя
78. Human Rights Center (HRC) - Грузія
79. Human Rights Center (HRC) "Memorial" - Расія
80. Human Rights House Foundation
81. Human Rights in China (HRIC) - ЗША
82. Human Rights Monitoring Institute (HRMI) - Літва
83. Human Rights Mouvement “Bir Duino-Kyrgyzstan” - Кыргызстан
84. Human Rights Organization of Nepal - Непал
85. Humanist Union of Greece (HUG) – Грэцыя
86. Hungarian Helsinki Committee - Венгрыя
87. International Commission of Jurists (ICJ) - Kenyan Section - Кенія
88. IDP Women Association "Consent" - Грузія
89. Independent Medico-Legal Unit (IMLU) - Кенія
90. Instituto de Estudios Legales y Sociales del Uruguay (IELSUR) - Уругвай
91. International Federation for Human Rights (FIDH) - Францыя
92. International Legal Initiative - Казахстан
93. International Partnership for Human Rights (IPHR) - Бельгія
94. International Service for Human Rights (ISHR) - Швейцарыя
95. Jammu Kashmir Coalition of Civil Society - Індыя
96. JANANEETHI - Індыя
97. Justice for Iran (JFI) – Аб'яднанае Каралеўства
98. Justícia i Pau - Іспанія
99. Kazakhstan International Bureau for Human Rights and the Rule of Law - Казахстан
100. Kharkiv Regional Foundation "Public Alternative" - Украіна
101. La Strada International – Нідэрланды
102. La Voix des Sans Voix pour les Droits de l’Homme (VSV) – Дэмакратычная Рэспубліка Конга
103. Latvian Human Rights Committee (LHRC) - Латвія
104. Lawyer’s Committee for Human Rights YUCOM - Сербія
105. League for the Defence of Human Rights in Iran (LDDHI) - Іран
106. Legal Policy Research Centre (LPRC) - Казахстан
107. Libereco Partnership of Human Rights - Германія/ Швейцарыя
108. LICADHO - Камбоджа
109. Lifespark - Швейцарыя
110. Liga Portuguesa dos Direitos Humanos - Civitas (LPDHC) - Партугалія
111. Liga voor de Rechten van de Mens (LvRM) (Dutch League for Human Rights) - Нідэрланды
112. Ligue des droits de l’Homme (LDH) - Францыя
113. Ligue Tchadienne des droits de l’Homme - Чад
114. Maldivian Democracy Network (MDN) - Мальдзівы
115. Martin Ennals Foundation - Швейцарыя
116. Minority Rights Group - Грэцыя
117. Mouvance des Abolitionnistes du Congo Brazzaville – Конга Бразавіль
118. Mouvement Ivoirien des Droits Humains (MIDH) – Кот д’Івуар
119. Mouvement Lao pour les Droits de l’Homme - Лаос
120. Movimento Nacional de Direitos Humanos (MNDH) – Бразілія
121. Netherlands Helsinki Committee - Нідэрланды
122. Norwegian Helsinki Committee - Нарвегія
123. Observatoire du système pénal et des droits humains (OSPDH) - Іспанія
124. Observatoire Marocain des prisons - Марока
125. Odhikar - Бангладэш
126. OPEN ASIA|Armanshahr - Францыя
127. Organisation contre la torture en Tunisie (OCTT) - Туніс
128. Organisation Guineenne de Defense des Droits de l’Homme et du Citoyen (OGDH) - Гвінея
129. Österreichische Liga für Menschenrechte ÖLFMR - Аўстрыя
130. Palestinian Center for Human Rights (PCHR) - Палесціна
131. Pax Christi Uvira – Дэмакратычная Рэспубліка Конга
132. People’s Watch - Індыя
133. Programa Venezolano de Educación-Acción en Derechos Humanos (Provea) - Венесуэла
134. Promo LEX Association – Рэспубліка Малдова
135. Protection International (PI)
136. Public Association "Dignity" - Казахстан
137. Public Association Spravedlivost Human Rights Organization – Кыргызстан
138. Public Verdict Foundation - Расія
139. Rencontre Africaine pour la Défense des Droits de l’Homme RADDHO - Сенегал
140. Repecap Academics - Іспанія
141. Réseau des Defenseurs des Droits Humains en Afrique Centrale (REDHAC) - Камерун
142. Réseau National de Défense des Droits Humains (RNDDH) - Гаіці
143. Rights Realization Centre – Злучанае Каралеўства
144. Rural People`s Sangam - Индия
145. Salam for Democracy and Human Rights – Злучанае Каралеўства, Ліван, Бахрэйн
146. Social-Strategic Researches and Analytical Investigations Public Union (SSRAIPU) - Азербайджан
147. SOHRAM-CASRA - Centre Action Sociale Réhabilitation et Réadaptation pour les Victimes de la Torture, de la guerre et de la violence - Турцыя
148. SOS-Torture/Burundi - Бурундзі
149. SUARAM - Малайзія
150. Syndicat national des agents de la formation et de l’education du Niger (SYNAFEN NIGER) - Нігер
151. Task Force Detainees of the Philippines (TFDP) - Філіпіны
152. Thai Action Committee for Democaracy in Burma (TACDB) – Тайланд
153. The Advocates for Human Rights – Злучаныя Штаты Амерыкі
154. The Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House (BHRH) - Літва
155. The Commission for the Disappeared and Victims of Violence (KontraS) - Інданэзія
156. The International Rehabilitation Council for Torture Victims (IRCT)
157. Urgent Action Fund for Women’s Human Rights - Злучаныя Штаты Амерыкі
158. Vietnam Committee on Human Rights (VCHR) - Францыя
159. World Coalition Against the Death Penalty (WCADP) - Францыя
160. World Organization Against Torture (OMCT) - Швейцарыя
161. Xumek asociación para la promoción y protección de los derechos humanos - Аргенціна