Human Rights Watch: Ключавыя міжнародныя актары павінны разам стаць на абарону грамадзянскай супольнасці ў Беларусі
Арганізацыя Human Rights Watch выступіла з заявай, дзе адзначыла, што ўлады Беларусі пачалі масіраваны наступ на дзясяткі няўрадавых арганізацый, якія традыцыйнага складалі касцяк дынамічнай грамадзянскай супольнасці ў гэтай краіне.
Пад удар трапілі групы самага рознага профілю, у тым ліку якія займаюцца правамі людзей з інваліднасцю і пенсіянераў, пытаннямі свабоды прэсы і экалогіі. У іх ліку апынуліся нават такія шырока вядомыя ў свеце арганізацыі, як Беларуская асацыяцыя журналістаў - БАЖ, Беларускі ПЭН-цэнтр, які ўзначальвае нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч, і Press Club Belarus.
22 ліпеня Мінскі гарвыканкам ліквідаваў Lawtrend і Human Constanta, якія актыўна займаліся дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека і наданнем прававой дапамогі пацярпелым ад іх, уключаючы бясплатнае адвакацкае суправаджэнне, а таксама праводзілі аналіз заканадаўства. Улады выкарыстоўваюць бюракратычны тэрмін "ліквідацыя", і тое, што адбываецца наводзіць на думкі аб сталінскіх чыстках.
Тыднем раней праваахоўнікі правялі масавыя ператрусы з адабраннем аргтэхнікі ў офісах і дамах супрацоўнікаў больш за 40 няўрадавых арганізацый; цэлы шэраг вядомых праваабаронцаў былі затрыманыя і затым пакінутыя пад вартай да суда.
Гэта адбываецца ў развіццё ўжо год нарастальнага закручвання гаек. Улады зачышчаюць поле ад усіх актараў, якіх яны так ці інакш звязваюць з шырокімі пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня мінулага года. На сённяшні дзень за кратамі знаходзіцца больш за 500 чалавек. Ад арыштаў журналістаў, ператрусаў у рэдакцыях і закрыцця СМІ ўлады цяпер перайшлі да вынішчэння грамадзянскіх груп, якія адстойваюць шырокі спектр правоў. Паралельна ідзе ціск на адвакатаў, якія пад пагрозай крымінальнага пераследу не могуць нават каментаваць абвінавачванні, што прад'яўляюцца фігурантам такіх спраў.
Ці варта дзівіцца таму, што ўрад, які гатовы дзеля арышту актывіста пасадзіць чужой грамадзянскі самалёт пад фіктыўнай падставай пагрозы тэракту, без ваганняў пусціць пад нож грамадзянская супольнасць ва ўласнай краіне.
Праваабарончым і іншым няўрадавым арганізацыям шмат гадоў удавалася неяк выжываць ва ўмовах створанага Аляксандрам Лукашэнкам аўтарытарнага рэжыму. Яны падвяргаліся пастаяннаму прэсінгу, маргіналізацыі, арыштам супрацоўнікаў - але працягвалі сваю дзейнасць. Але тое, што адбылося на гэтым тыдні, азначае канец грамадзянскай супольнасці, якую мы прывыклі бачыць у Беларусі. Няма сумневаў, што грамадзянская актыўнасць працягнецца - але цяпер, хутчэй за ўсё, гэта будзе жыццё ў падполлі або ў выгнанні.
"І давайце больш не будзем называць тое, што адбываецца "наступам на грамадзянскую супольнасць". На нарадзе з міністрамі 22 ліпеня сам Аляксандр Рыгоравіч не пасаромеўся загаварыць менавіта пра "зачыстку", і нам таксама варта называць рэчы сваімі імёнамі. Ключавыя міжнародныя актары павінны разам стаць на абарону грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і супрацьстаяць спробам расправы нам ім", - падкрэсліваецца ў заяве Human Rights Watch.