viasna on patreon

Канфлікт вакол тарыфаў на друк тэлепраграмы працягваецца

2004 2004-02-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26-га лютага ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" атрымала адказ з Міністэрства эканомікі на свой запыт датычна новага парадку публікацыі ў СМІ праграмы тэлеперадач. "У выпадку прымянення УП "БелТА" да розных рэдакцый няроўнага падыходу Міністэрства эканомікі разгледзіць матываваны зварот любога суб'екта гаспадарання аб парушэнні яго законных правоў", - гаворыцца ў лісце намесніка міністра Уладзіміра Адашкевіча.

Міністэрства нагадвае, што суб'екты гаспадарання "маюць права прадастаўляць пакупніку скідкі з адпускнога кошту", распрацоўваючы і зацвярджаючы іх самастойна. Тым не менш, "ужываныя скідкі павінны быць адзінымі для ўсіх пакупнікоў незалежна ад форм уласнасці". У. Адашкевіч таксама спасылаецца на Закон "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", які не дапускае дзеянняў, накіраваных на абмежаванне канкурэнцыі шляхам парушэння правоў іншых суб'ектаў гаспадарання на свабодную канкурэнцыю.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства