viasna on patreon

Швецкага журналіста і грамадзкага дзеяча Тобіяса Люнгваля не пусьцілі ў Беларусь (паводле Радыё Свабода)

2004 2004-02-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тобіяс Люнгваль быў запрошаны ў якасьці сьведкі на судовы працэс у Белаазёрску, зьвязаны з давыбарамі ў гарадзкі савет. Суд мусіў пачацца 25 лютага, а спадар Люнгваль ня быў дапушчаны на тэрыторыю Беларусі 24 лютага.
23 лютага Тобіяс Люнгваль атрымаў у беларускай амбасадзе ў Стакгольме ўязную беларускую візу, а 24 лютага праз Вену накіраваўся ў Менск. Пра тое, што адбылося ў міжнародным аэрапорце “Менск-2“, швэдзкі журналіст распавёў у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода: “У часе праверкі майго пашпарту ўзьнікла тое, што называюць кампутарнымі праблемамі. Памежнік глядзіць на кампутар, потым глядзіць нейкія паперы, выклікае начальніка зьмены. Паказвае яму на экран і нешта шапоча. Начальнік зьмены ўзяў мой пашпарт, некуды пайшоў. Я даволі доўга чакаў, пакуль ён вернецца. Ён вярнуўся і паведаміў, што мне забаронены ўезд у Беларусь, і што я мушу гэтым жа самалётам вярнуцца ў Вену. Я спытаўся, на якой падставе мне забаранілі езьдзіць у Беларусь. Яны гэтага мне не змаглі растлумачыць альбо не захацелі”.

Супрацоўнік прэсавага цэнтру Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі Ўладзімер Несьцяровіч растлумачыў карэспандэнту Радыё Свабода, што згодна зь міжнароднай практыкай, краіна, якая забараніла ўезд камусьці на сваю тэрыторыю, можа не тлумачыць матывы такога рашэньня.

Тобіяс Люнгваль – добры знаўца беларускіх справаў. Летась у Швэцыі накладам 3000 асобнікаў выйшла ягоная кніга, прысьвечаная Беларусі. У ёй ёсьць і асабістыя назіраньні (аўтар 18 разоў прыяжджаў у Беларусь), і шматлікія інтэрвію, і разважаньні.

Калі ў Белаазёрску напрыканцы кастрычніка і пачатку лістапада 2003 году праходзілі паўторныя выбары ў мясцовы Савет, спадар Люнгваль, які да таго ж зьяўляецца сябрам міжнароднай рады лібэральнай партыі Швэцыі, прыехаў сюды як назіральнік. Ён быў гатовы адказаць на любыя пытаньні беларускіх судзьдзяў у Белаазёрску, аднак зрабіць гэта яму не дазволілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства