viasna on patreon

У Берасьцi пад пагрозай лiквiдацыi апынулася арганiзацыя Свабоднага прафсаюзу беларускага, што дзейнiчае ў мясцовым дзяржаўным унiвэрсытэце.

2004 2004-02-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе Радыё Свабода, інiцыятыва лiквiдаваць суполку Свабоднага прафсаюзу ў Берасьцейскiм дзяржаўным унiвэрсытэце належыць мясцовай падатковай iнспэкцыi. Гэтая ўстанова некалькi месяцаў правярала прафсаюзную арганiзацыю. Нiякiх фiнансавых парушэньняў падаткоўцы не знайшлi i фармальнай падставай для лiквiдацыi была прызнаная адсутнасьць сталага юрыдычнага адрасу.

Яшчэ два гады таму кiраўнiцтва ўнiвэрсытэту пазбавiла суполку Свабоднага прафсаюзу магчымасьцi весьцi сваю дзейнасьць на тэрыторыi навучальнай установы. Увесь гэты час прафсаюзная арганiзацыя была зарэгiстраваная ў будынку, якi належыць незалежнай газэце "Брестский курьер". Аднак зараз i ў падатковай iнспэкцыi, i ў раённай адмiнiстрацыi лiчаць такую рэгiстрацыю несапраўднай i абавязваюць прайсьцi яе зноў. Кiраўнiк прафсаюзнай суполкi Валянцiн Лазарэнкаў лічыць, што для гэтага няма нiякiх прававых падставаў. Нашыя юрысты сьцьвярджаюць, што гэта –непаразуменьне.
Спадар Лазарэнкаў лiчыць, што галоўная мэта ўладаў – зьнiшчыць самую старую арганiзацыю Свабоднага прафсаюзу на Берасьцейшчыне.

У гэтым годзе ўнiвэрсытэцкая прафсаюзная суполка адзначыць дзесяцiгодзьдзе свайго iснаваньня. Нягледзячы на цiск з боку адмiнiстрацыi навучальнай установы сябрамi гэтага прафсаюзу застаюцца 50 выкладчыкаў унiвэрсытэту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства