Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 25 мая:
Асоба: рубрыка прысвечана памерламу палітвязню Вітольду Ашурку. Якім ён быў? Чым займаўся? Ці можна паверыць у версію “спынення сэрца”? Чаму пенітэнцыярная сістэма Беларусі такая закрытая? Як праходзілі акцыі салідарнасці з памерлым палітвязням?
Каментар: Як ацаніць пасадку самалёта Ryanair у Мінску і затрыманне Рамана Пратасевіча з Соф’яй Сапега? Разбіраемся разам з праваабаронцам “Вясны” Валянцінам Стэфановічам.
Крымінальны пераслед: успамінаем, як у студзені 2021 года пераследавалі і судзілі былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага. Бо на мінулым тыдні ён затрыманы зноў і зноў праглынуў металічны прадмет, каб атрымаць доступ да медычнай дапамогі. Чаму ж у студзені следчых зацікавілі татуіроўкі Дзмітрыя, як затрымалі ягоную жонку з дачкой за паветраныя шарыкі і прычым тут “сектанты”?
У музычных паўзах — Вольны хор.