viasna on patreon

Працягваецца блакаванне сайтаў, адбываюцца затрыманні: хроніка пераследу 17 траўня Дапоўнена

2021 2021-05-17T11:08:18+0300 2021-05-17T16:24:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dabratvor-illa-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзян забіраюць з дому, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Таксама ўзбуджаюцца новыя крымінальныя справы.

Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

 Мінск

У Мінску раніцай затрыманы журналіст Ілля Дабратвор. Ён паспеў патэлефанаваць і паведаміў, што затрымліваюць, паведамляе чат “Краіна для жыцця”.

Ілля Дабратвор. Фота:baj.by

Аднак пазней стала вядома, штоінфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. У той самы час мужчына знаходзіўся на допыце ў Следчым камітэце Завадского раёна Мінска.

Сам Дабратвор кажа, што нікому не тэлефанаваў аб уласным затрыманні.

У СК Дабратвора выклікалі па крымінальнай справе адносна псавання маёмасці. Справа ў тым, што хтосьці ў пад’ездзе дома на вуліцы Арцёма наляпіў партрэты палітвязняў. У справе пакуль няма абвінавачаных.


У Беларусі заблакавалі доступ да сайта валанцёрскага праекта Probono.by.

Гэта агрэгатар адкрытых ініцыятыў дапамогі пацярпелым і тым, хто жыве ў нястачы, піша TUT.BY.


У сталічным мікрараёне Уручча ва ўласнай кватэры супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужа і жонку Святаслава Барбука і Веру Барбук-Лабко. Прычына затрымання пакуль невядомая. Святаслаў Барбук - былы намеснік кіраўніка перадвыбарчага штабу Валерыя Цапкалы.

barbuk.jpg
Станіслаў Барбук.

Наваградак

Паведамляюць, што сёння ў Наваградскі Следчы камітэт выклікалі каля 30 чалавек позвамі. Ва ўсіх да гэтага ёсць хоць бы  адзін пратакол па 23.34 КаАП.

Звязана гэта з расследаваннем справы аб змешчанай у Telegram інфармацыі пра пракурора Шляжко. Пра гэта піша тэлеграм-канал Белсат.


Чачэрск

На актывіста Юрыя Кавалёва, які жыве ў Чачэрску, распачалі крымінальную справу па артыкуле 368 Крымінальнага кодэксу («абраза прэзыдэнта»).

«На мяне крымінальную справу распачалі за тое, што сказаў праўду. Быў на прыёме ў лекара-псіхіятра, праходзіў камісію на права кіравання аўтамабілем. Ну і выказаўся.... А лекар паведаміла ў міліцыю тое, што я сказаў», — распавёў Свабодзе Юры Кавалёў.


Мазыр

Па стане на 17 траўня 7 чалавек застаюцца пад вартай у гомельскім СІЗА №3 па "мазырскай справе". Ім прад'яўленыя абвінавачванні па ч.1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак):

Вадзім Свінтэцкі,
Сяргей Гадыеў,
Аляксандр Сузько,
Уладзімір Панфіленка,
Данііл Скіпальскі,
Павел Дворак,
Віталь Кузьменка.


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства