Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 4 мая:
Хроніка: некалькі навінаў пра прадстаўнікоў “Вясны”. Марфу Рабкову паставілі на прафілактычны улік, Леанід Судаленка знаходзіцца ў сіза больш за 100 дзён, Аляксандра Вайцешыка вызвалілі, а “Вясне” ўручылі прэмію ад “Абаронцы дэмакратыі”.
Крымінальны пераслед: паглядзім, як праходзіў працэс над палітвязнем і кіроўцам аўтадому “Страна для жизни” Аляксандрам Арановічам: “Дык за што я тут сяджу?” Таксама ўзгадаем “пінскую справу” і – як працягваюць судзіць па абразах прадстаўніка ўлады.
Асоба: Палітвязень і блогер youtube-канала MozgON Уладзімір Цыгановіч адсвяткаваў свой дзень народзінаў у СІЗА-1. А яго жонка Наталля ўспомніць, як Уладзіміра затрымлівалі, пра што той піша і як сядзіц у СІЗА ва ўмовах пандэміі.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні S°unduk.