20-га лютага Пракуратура РБ выставіла афіцыйнае абвінавачанне былому старшыню Белтэлерадыёкампаніі Ягору Рыбакову. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару.
https://spring96.org/be/news/1032
2004
2004-02-24T10:00:00+0200
2004-02-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абвінавачанне прад'яўлена ў адпаведнасці з артыкулам 430 ч.3 КК РБ - атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду. Гэтае злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю.
Як паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прэс-сакратар пракуратуры Юры Азаронак, цяпер цягам 2 месяцаў будзе весціся следства. Пасля гэтага, "у залежнасці ад сабраных матэрыялаў", справа можа быць альбо спыненая, альбо расследаванне будзе працягнута. Месца ўтрымання пад вартай былога кіраўніка БТ пракуратура трымае ў сакрэце.