viasna on patreon

"Вясне" ўручылі прэмію АБСЭ "Абаронца дэмакратыі"   Фота Відэа

2021 2021-04-29T09:20:16+0300 2021-04-29T10:33:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abse-viasna-avard-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цырымонія ўручэння Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэміі АБСЭ

Цырымонія ўручэння Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэміі АБСЭ

Цырымонія ўручэння Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэміі АБСЭ «Абаронца дэмакратыі» прайшла ў Мінску 28 красавіка.

Прэмію з рук амбасадара Швецыі ў АБСЭ Ульрыкі Фунэрэд атрымаў кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі.

Гэтай прэміяй  Праваабарончы цэнтр “Вясна” ўзнагародзілі яшчэ ў сакавіку 2020 года, але з-за пандэміі каранавірусу ўручылі толькі цяпер.

Вельмі добра, што перанос прэміі адбыўся цяпер, у драматычныя для Беларусі часы, адзначыў Алесь Бяляцкі:

“Для нас гэта вельмі важная маральная падтрымка.  Думаю, асабліва гэта будзе вельмі прыемна для тых, хто знаходзіцца ў зняволенні і сядзіць у турме”.

Алесь Бяляцкі пад час цырымонія ўручэння Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэміі АБСЭ
Алесь Бяляцкі пад час цырымоніі ўручэння Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэміі АБСЭ

Пад час уганаравання Алесь Бяляцкі распавёў пра гісторыю ўзнікнення «Вясны» пасля разгону Чарнобыльскага шляху 1996:

«Мы і думаць не маглі, што праз 25 гадоў усё яшчэ будзем мусіць працягваць барацьбу за правы чалавека. Ніхто не чакаў таго маштабу рэпрэсіяў, якія абрынуліся на беларускую грамадзянскую супольнасць. У краіне фактычна існуе неабвешчанае ваеннае становішча. Улады пакрываюць злачынствы сілавікоў. Забароненая любая грамадзянская актыўнасць. Год таму ў Беларусі было трое палітвязняў, сёння — больш як 350. Чацьвёра калег з „Вясны“ за кратамі. Існуе пагроза, што многія з нас бліжэйшым часам апынуцца ў турме.

У Беларусі адбываецца цывілізацыйная гуманітарная катастрофа. Мы заклікаем дэмакратычныя краіны дапамагчы беларускаму народу, прымусіць беларускі рэжым пачаць дыялог з грамадзянскай супольнасцю», — сказаў Бяляцкі ў сваёй прамове і завяршыў свой выступ словамі: "Жыве Беларусь!," - цытуе ягоныя словы Радыё Свабода.

Як адзначыла місія АБСЕ ў сваім твітары, “Вясна” атрымала прэмію за сваю місію па абароне правоў чалавека ў Беларусі і пабудове справядлівага і дэмакратычнага грамадства для ўсіх грамадзянаў.

Прэмію «Абаронца дэмакратыі» прысуджаюць з 2016 году за выключны ўнёсак у справу дэмакратыі і абароны правоў чалавека.

Раней прэмію атрымлівалі расійскі рух «Голас», сэрбская няўрадавая арганізацыя «Цэнтр даследаванняў, празрыстасці і справаздачнасці» (CRTA), украінская актывістка Аляксандра Матвійчук.

"Вясне" ўручылі прэмію АБСЭ "Абаронца дэмакратыі"  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства