24 лютага 2004 года праваабаронцу з Наваполацка Зьміцера Салаўёва выклікалі ў апорны пункт міліцыі ў сувязі з тым, паводле дасланай з Наваполацкага Гарвыканкаму заявы ў горадзе дзейнічаюць незаконныя структуры ліквідаванага Праваабарончага цэнтру “Вясна”
https://spring96.org/be/news/1031
2004
2004-02-24T10:00:00+0200
2004-02-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24 лютага 2004 года праваабаронцу з Наваполацка Зьміцеру Салаўёву патэлефанаваў маёр Кудзінаў і выклікаў ў апорны пункт міліцыі. У міліцыі З. Салаўёву паказалі заяву з гарвыканкаму, у якой патрабавалася прыцягнуць праваабаронцу да адміністратыўнай адказнасьці ў сувязі з тым, што ў горадазе дзейнічаюць незаконныя структуры ліквідаванага Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Гаворыць Зьміцер Салаўёў: “У якасьці доказаў да заявы быў прышпіленая копія праваабарончага бюлеценя “Наша права” з рэкламай “у выпадку парушэньня вашых правоў зьвяртайцеся па бесплатную дапамогу да праваабаронцы З.Салаўёва”. Я сказаў, што на падставе Арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, я маю права не даваць ніякай інфармацыі, якая можа быць выкарыстаная супраць мяне”.