viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 10 красавіка Дапоўнена

2021 2021-04-10T12:20:56+0300 2021-04-10T21:39:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balkony_20201015_bdg_tutby_phsl-0325.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота з сайта Tut.by

Ілюстрацыйнае фота з сайта Tut.by

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 10 красавіка: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стала вядома, што ўвечары 9 красавіка быў затрыманы Максім Махнач па вуліцы Захарава. 

Дома быў затрыманы 25-гадовы Юры Бандарэнка. У яго кватэры адбыўся вобшук у межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Мужчыну змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 

Таксама паведамляецца пра затрыманне Дзмітрыя Лянчэўскага. Яму патэлефанавалі супрацоўнікі ДАІ і папрасілі выйсці да аўтамабіля, нібыта ён неправільна запаркаваны. Пасля гэтага адвезлі ў Фрунзенскае РУУС, дзе склалі пратакол. У цяперашні час мужчына змешчаны на Акрэсціна. 

Паведамляюць, што 10 красавіка супрацоўнікі міліцыі ходзяць па кватэрах у мікрараёне Чыжоўка і затрымліваюць людзей. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца. 

Марыну Краснабаеву затрымалі ўвечары 9 красавіка ў Мінску ў межах крымінальнай справы за "абразлівы каментар у адрас прэзідэнта". У доме жанчыны правялі ператрус, канфіскавалі камп'ютарную тэхніку і тэлефон. Пасля жанчыну адвезлі ў Магілёў. 

Таксама вядома, што была затрыманая Вольга Янчук.

Наваполацк

Увечары 9 красавіка ў Наваполацку быў затрыманы Аляксандр Кухаронак. 

Вілейка

Правабаронцам вядома, што ў жудасных умовах у Вілейскім ІЧУ на сутках цяпер сядзіць Андрэй Кудзік. Мужчыне не выдаюць матрац, ён спіць на падлозе, акрамя таго супрацоўнікі ІЧУ будзяць па начах і не даюць спаць арыштантам. Перадачкі не перадаюць.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства