Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 6 красавіка:
Хроніка: Пра лічбы адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу, пра тое, як сядзіцца ў калоніі, пра ціск на яшчэ не асуджаных палітвязняў і эсктрэмізм — што адбываецца ў Беларусі?
Каментар: Беларускія ўлады распачалі рэпрэсіі ў дачыненні да польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Выстаўленыя абвнавачанні Марыі Цішкоўскай і Андрэю Пачобуту па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса РБ (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб). Але хто ж тут сапраўды распальвае варожасць? З чаго пачынаўся пераслед палякаў у Беларусі і якія прычыны гэтага можна знайсці ў гісторыі польска-беларускіх стасункаў? Сітуацыю прааналізуе старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі.
Крымінальны пераслед: Напісаў каментар у сацсетках — атрымаў “хімію”. Працягваюць выносіць прысуды за абразы прадстаўнікоў улады, а таксама за “гвалт” над амапаўцамі. У рубрыцы ўзгадаем і справу сясцёр Міронцавых, якіх асудзілі да калоніі.
У музычых паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Teleport. Яго ўдзельнік Яўген Цярэнцьеў быў затрыманы 27 сакавіка, а потым асуджаны на 12 сутак.