viasna on patreon

На 72 гадзіны затрыманыя арганізатаркі выставы пра беларускіх медыкаў

2021 2021-04-06T09:29:28+0300 2021-04-06T13:07:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mashina_dyshit_vystavka_-_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота прадастаўлена арганізатарамі выставы "Машына дыхае, а я - не».

Фота прадастаўлена арганізатарамі выставы "Машына дыхае, а я - не».

Пасля ператрусаў, якія адбыліся ўчора ў кватэрах Наталлі Трэнінай,Таццяны Гацуры-Яворскай і Юліі Сяменчанкі усе трое былі затрыманыя на 72 гадзіны.

Зараз яны знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна, паведамляе TUT.BY.

Муж Гацуры-Яворскай Уладзімір Яворскі, які доўга не выходзіў на сувязь, не затрыманы.

Вядома, што усе яны мелі дачыненне да арганізацыі выставы пра беларускіх медыкаў "Машына дыхае, а я - не".

Гэтая экспазіцыя запрацавала ў прасторы "Месца" на Рэвалюцыйнай 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі ля пляцоўкі парушэнні, таму выставу давялося закрыць.

Таксама ператрус адбыўся на офісе асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб'яднання "Звяно".

Пакуль дакладна невядома, у чым іх абвінавачваюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства