viasna on patreon

Блакіроўка рахункаў у палітыкаў, ператрусы ў актывістаў: новыя факты палітычнага пераследу пятага красавіка Дапоўнена

2021 2021-04-05T17:53:56+0300 2021-04-06T09:17:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/trenina-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" пятага  красавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Дома ў актывісткі і арганізатара выставы пра медыкаў Наталлі Трэнінай прайшоў ператрус. Яна не выходзіць на сувязь, піша тэлеграм-канал TUT.BY

У здымнай кватэры ў актывісткі і аднаго з арганізатараў выставы пра беларускіх медыкаў "Машына дыхае, а я - не" Наталлі Трэнінай прайшоў ператрус, падчас якога канфіскавалі тэхніку. Зараз дзяўчына не выходзіць на сувязь. Пра гэта паведаміў яе малады чалавек Цімур.

Наталля Трэніна — актывістка асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб'яднання "Звяно" і па сумяшчальніцтве адна з арганізатараў выставы "Машына дыхае, а я — не", прысвечанай беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні год. Экспазіцыя запрацавала ў прасторы "Месца" на Рэвалюцыйнай 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі ля пляцоўкі парушэнні, таму выставу давялося закрыць.

У другой палове дня 5 красавіка Наталля перастала выходзіць на сувязь. Па яе словах маладога чалавека, у іх кватэры прайшоў ператрус. Канфіскавалі два ноўтбукі, адзін з якіх Цімура, а таксама жосткія дыскі хлопца.


На офісе адной з кіраўніц асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб'яднання "Звяно" Таццяны Гацуры-Яворскай адбываецца ператрус, паведамляюць праваабаронцы. Акалічнасці высвятляюцца. Не выходзііць на сувязь і яе муж -  Уладзімір Яворскі.

"Наша Ніва" піша, што 5 красавіка затрымалі яшчэ адну актывістку «Звяна» — Юлію Сяменчанку. Аб тым, што ў яе кватэры прайшоў ператрус з канфіскацыяй тэхнікі і цяпер дзяўчына знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна, паведаміла яе сястра Лізавета.


Сёння стала вядома пра блакіроўку рахункаў у беларускіх банках блогера Антона Матолькі і палітыка Паўла Латушкі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

"Альфа-Банк” першым заблакаваў усе мае рахункі ў Беларусі (хаця ў паведамленні па вайберы чамусьці пішуць, што „зняты арышт”. Гэта добра, што я паспеў аплаціць „падатак” па ІП зранку. Цяпер афіцыйна: Мінфін быў праспансаваны кандыдатам на ўключэнне ў тэрарысты (па меркаванні КДБ). "Прыёрбанк” таксама заблакаваў карту/рахунак», — напісаў Антон Матолька ў сваім тэлеграм-канале.

Крыху пазней Павел Латушка паведаміў, пра блакіроўку свайго рахунка ў «МТБанку»:

«Паводле маіх звестак, гэта звязана з узбуджэннем крымінальнай справы па арт. 289 частка 3 „Акт тэрарызму”, — напісаў ён. — Цалкам абсурднае і незаконнае абвінавачанне. Прававы дэфолт».

Таксама "Беларусбанк" заблакаваў рахунак Святланы Ціханоўскай: сюды беларуская дзяржава штомесяц пералічвала сацыяльную дапамогу яе дзіцяці-інваліду - 223 рублі.


У Крычаве 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі зладзілі ператрус у сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Паўла Ганчарова.

Ператрус праводзіўся пры маленькіх дзецях Паўла. Былі канфіскаваныя кампутар і тэлефон.

Такім чынам, як паведамляе прэс-служба партыі, крычаўскія сілавікі спрабуюць выявіць, хто з мясцовых жыхароў вывешвае ў публічных месцах нацыянальную сімволіку, паведамляе 6tv.by.


А вечарам 4 красавіка пад Гомелем у лесе супрацоўнікі амапу затрымалі некалькіх актывістаў. Вядомыя прозвішчы дваіх - Аліна Бірукова і Святлана Якубовіч. Іх адвезлі ў РАУС Савецкага раёну на асведчанне на алкаголь. Усе апынуліся цвярозымі. Іх давядося адпусціць.

Інфармацыя будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства