Па справе "Вясны" на допыты выклікаюць і праваабаронцаў, і журналістаў, і палітыкаў Дапоўнена
Праз сіта штодзённых допытаў у Следчым камітэце па справе Праваабарончага цэнтру “Вясна” прайшлі дзесяткі сябраў арганізацыі, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.
Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Сёння, 26 сакавіка, на допыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці выклікалі ў якасці сведкі палітыка і грамадскага актывіста з Гомеля Уладзіміра Кацору.
Баранавічскага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка чакаюць у СК у 14 гадзін дня.
"Мы катэгарычна супраць парушэння правоў сябраў нашай арганізацыі". У СК працягваюць дапытваць "вясноўцаў"
Следчыя расшукваюць праз тэлефон яшчэ некалькіх праваабаронцаў.
Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.
Праваабаронцаў і валанцёраў "Вясны" дапытваюць нават на Дзень Волі
Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).