viasna on patreon

У судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" паказалі відэа з буса сілавікоў, якія везлі затрыманага Сяргея Ціханоўскага

2021 2021-03-22T17:17:25+0300 2021-03-22T17:17:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aranovich_viasna_18.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Гродна 22 сакавіка працягнулі разгляд крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК. Таксама яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі. За кратамі Аляксандра ўтрымліваюць ўжо дзясяты месяц. Сёння, 22 сакавіка, у судзе глядзелі запісы з відэарэгістратараў супрацоўнікаў міліцыі, а таксама службовых аўтамабіляў. Яны зафіксавалі пачатак падзей, затрыманні Ціханоўскага і ягонай каманды, перавозку затрыманых на пікеце 29 траўня ў міліцэйскіх бусах. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Дзяніс Корда. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. "Вясна" распавядае, як праходзіць 13-ы працэс над палітвязнем Аляксандрам Арановічам. 

Палітзняволены Аляксандр Арановіч. Фота: spring96.org
Палітзняволены Аляксандр Арановіч. Фота: spring96.org

Допыт палітвязня Арцёма Сакава з СІЗА-1 прайшоў без слухачоў

Папярэдні працэс па гэтай справе адбыўся ў будынку Гродзенскага абласнога суда. На мінулым судовым пасяджэнні дапыталі палітзняволенага асуджанага па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК на тры гады калоніі блогера і аўтара "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага. Гэтак жа павінен быў адбыцца допыт аператара "Страна для жизни" Арцёма Сакава, следства над якім працягваецца. Аднак слухачам абвясцілі, што немагчыма ўсталяваць сувязь з СІЗА-1, таму допыт адбудзецца на наступным судовым паседжанні. Але пасля абвяшчэння суддзёй перапынку да панядзелка, калі ўсе разышліся з залы Гродзенскага аблсуда, сувязь з СІЗА-1 раптам з'явілася — слуханне па справе аднавілі. Адваката, які ад'язджаў ад суда, папрасілі вярнуцца на працэс. Допыт Арцёма Сакава адбыўся ў адсутнасці слухачоў.

Ціханоўскі пры затрыманні: Мужыкі, што здарылася, была сустрэча з людзьмі мірная акцыя, збор подпісаў, за што затрымалі?

22 сакавіка ў судзе вывучалі відэа з унутраных і вонкавых відэарэгістратараў службовых бусаў АМАПу. Яны зафіксавалі пачатак падзей, затрыманні Ціханоўскага і ягонай каманды, перавозку 29 траўня затрыманых у міліцэйскіх бусах. У матэрыялах справы змяшчаецца больш за 80 кароткіх відэафайлаў, нарэзак, за 29 траўня, але амаль усе яны без гуку. Арановіч пракаментаваў іх: "Дык пакажыце ж нарэшце, што я здзейсніў, не па справе ўсё паказваеце!"

Відаць, як мікрааўтобусы спачатку стаяць на вуліцы Урыцкага, а потым праз вуліцу Кірава накіроўваюцца на плошчу Савецкую і спыняюцца на праезнай частцы насупраць прыпынку грамадскага транспарту каля дома Мураўёва. Дарога на нейкі момант блакуецца.

Першым праглядаюць відэа з відэарэгістратара супрацоўнікаў АМАПу па затрыманні фігурантаў справы Ціханоўскага і ўнутры буса. Арановіч каментуе яго: "У бус селі з затрыманым Ціханоўскім, яе спрабуе зачыніць АМАПавец і дзверы ламаюцца!"

Відэа з нагрудных рэгістратараў сілавікоў сярод іншага фіксуюць момант затрымання Ціханоўскага. Гэтыя запісы дэманструюцца з гукам.

Вось сілавікі бягуць па газону да яго. Ён пытаецца:

— Хлопцы, што здарылася?

— Пройдзем з намі.

— Я іду, іду.

У гэты момант відаць, што наперадзе людзі пачынаюць падбягаць да транспарту сілавікоў, чутныя крыкі. Потым адбываецца бойка.

На іншым відэа ў адзін з бусаў пасля бойкі ўпіхваюць Ціханоўскага. Ён на момант аказваецца на падлозе, а потым садзіцца на сядзенне. Побач з ім размяшчаецца сілавік — і машына пачынае ехаць.

"Мужыкі, што здарылася, была сустрэча з людзьмі мірная акцыя, збор подпісаў, за што затрымалі? Вы мне нічога не патлумачылі — парушаеце Закон "Аб міліцыі", — кажа Ціханоўскі.

Ціханоўскі ўсю дарогу ў РАУС спакойна сядзіць на сядзенні, часам спрабуе пагаварыць з сілавікамі пра закон, пра правамернасць іх дзеянняў. Тыя не адказваюць. Размова на гэтым і заканчваецца. Астатні час яны едуць моўчкі.

На відэа з відэарэгістратара АМАПаўцаў знутры буса чутныя каманды затрыманым: "Галаву апусці!"

Арановіч зноў каментуе: "Удакладніце, а на гэтых відэа парушэнняў з боку АМАПу ніякіх няма?"

На адным з відэа чуваць, як адзін з сілавікоў, зайшоўшы ў бус, кажа калегу, што ў натоўпе ён бачыў Уладзіміра Кнігу — яшчэ аднаго абвінавачанага па "справе Ціханоўскага". Другі сілавік ўдакладняе, ці ідзе гаворка аб іх былым супрацоўніку.

 — Я яму лупануў канкрэтна, — кажа сілавік. У кадры бачныя рукі ў пальчатках.

Таксама на адным з запісаў відаць, як у мікрааўтобус заводзяць затрыманых людзей. Ім загадваюць апусціць галавы і не падымаць іх. Потым ёсць кадры, калі па аўтамабілях стукаюць людзі: чутны гучны стук, сілавікі спрабуюць праехаць праз натоўп. Гэта працягваецца дзве хвіліны, і машыны з'язджаюць з плошчы.

Аляксандр Арановіч: Дык я што, за гэта сяджу 10 месяцаў?

На гэтым даследаванне відэадоказаў у судзе скончана. Што характэрна, ні на адным прадстаўленым відэа з відэарэгістратараў бусаў АМАПу і АМАПаўцаў не было Аляксандра Арановіча і не маюць да яго ніякага дачынення. Аднак пракурор Дзяніс Корда хадатайствуе аб пераглядзе аднаго відэа на 1,5 хвіліны з Савецкай плошчы. Дзяржабвінаваўца тлумачыць, што "на кадры відаць як Ціханоўскі накіроўваецца да пацярпелых участковых Казлоўскаага і Хвалені. Таксама далей бачныя Арановіч і Разнічэнка. Казлоўскі і Хваленя трымаюць за руку Ціханоўскага. У павялічаным маштабе відаць, як стаіць Казлоўскі, Хваленя, а Ціханоўскі паступова выдаляецца, Разнічэнка ў гэты час прыціснуўся да спіны Казлоўскага. Відаць, што Арановіч дакранаецца да Хвалені..."

Аляксандр Арановіч пачынае абурацца ў судзе. Арановіч тлумачыць, што яго ўдарылі, справакаваў невядомы правакатар, яго штурхнуў, а ён падняў рэфлекторна, інстынктыўна руку:

"Я не падыходжу да Хвалені, а перада мной стаіць правакатар. Не прыпісвайце мне свайго Хваленю! Не вешайце мне гэтага Хваленю! Рукі падняў, ударыў, адціснуў, я ўжо сядзеў пяць месяцаў арышту. Дык я што, за гэта сяджу 10 месяцаў?"

Суддзя пастанавіла выклікаць на паўторны допыт супрацоўнікаў АМАПа Карыкава, Санкевіча і Шкутава. Абвешчаны перапынак да 1 красавіка.

"У Беларусі суда няма, закона няма!" На судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" дапыталі па скайпе з турмы Няронскага

Сёння чарговае судовае пасяджэнне па справе палітзняволенага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча  праходзіць не ў судзе Ленінскага раёна Гродна, а ў будынку абласнога суда Гродна.

Ператрусы па "справе Ціханоўскага" санкцыянаваў намеснік Генпракурора. Працягваецца суд над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни"

У судзе Ленінскага раёна Гродна працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК.

   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства