"У Беларусі суда няма, закона няма!" На судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" дапыталі па скайпе з турмы Няронскага Дапоўнена
Сёння чарговае судовае пасяджэнне па справе палітзняволенага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, праходзіць не ў судзе Ленінскага раёна Гродна, а ў будынку абласнога суда Гродна. Як стала вядома, гэта звязана з тэхнічнымі магчымасцямі допыту ў якасці сведак праз Skype іншых фігурантаў "справы Ціханоўскага", якія цяпер знаходзяцца ў следчых ізалятарах. Гаворка ідзе пра асуджанага па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК на тры гады калоніі блогера і аўтара "Слуцк для жыцця" і палітзняволенага аператара "Страна для жизни" Арцёма Сакава, следства над якім яшчэ працягваецца. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель.
"Дык вы пытаецеся пра Ціханоўскага ці Арановіча?"
Адразу ў судзе па відэаканферэнцыі са следчай турмы №8 Жодзіна дапыталі асуджанага палітвязня Уладзіміра Няронскага. Ён адмовіўся ад дачы подпісы як сведка. Яго допыт праходзіць у форме адказаў на пытанні пракурора Дзяніса Корды. Аднак на многія пытанні ён адмаўляецца адказваць, карыстаючыся сваім правам не сведчыць супраць сябе. Уладзімір распавядае, што займаўся асвятленнем сітуацыі ў краіне праз канал "Слуцк для жизни". Няронскі адказвае яму, што пазнаёміўся з Аляксандрам Арановічам 4 траўня 2020 года ў Мазыры, калі ён здымаў стрым для свайго ютуб-канала "Слуцк для жизни". На пытанні пракурора, ён адказвае, што 5 траўня ён ездзіў за стырном аўтадома ў Магілёў, але з кім ехаў – не памятае. Пракурор працягвае задаваць удакладняючыя пытанні, на што Няронскі адрэагаваў: "Дык вы пытаецеся пра Ціханоўскага ці Арановіча?" Таксама ён параіў пракурору паглядзець яго справу – там усё напісана. Няронскі распавядае, што ў гасцініцы ночылі Ціханоўскі і Арановіч, а пасля начоўкі Аляксандр з'ехаў на іншай машыне.
Паміж пытаннямі пракурора Няронскі ўстаўляе: "У Беларусі суда няма, закона няма! Не палохайце мяне турмой! Усе [адказы на пытанні пракурора] у маёй крымінальнай справе".
Пракурора цікавіць, у што быў апрануты Арановіч падчас паездак і ці браў ён вопратку ў Ціханоўскага. Няронскі не памятае гэтага. Уладзімір распавядае, што не бачыў Арановіча на сустрэчы з падпісчыкам у Магілёве.
Да допыту прыступіла абаронца Арановіча. Яна пытаецца, што рабіў Арановіч у Мазыры. Уладзімір распавядае:
"Я здымаў стрым з бацькамі дзяцей-інвалідаў. Арановіч падышоў толькі павітацца. У Магілёве таксама яго мімаходам бачыў".
Да трох гадоў калоніі асудзілі аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага
"Следчы скарыстаўся маім станам, каб напісаць такія паказанні"
На судзе абвясцілі пратаколы допыту Няронскага ад 14 чэрвеня для ліквідацыі супярэчнасцяў. Нагадаем, што на сваім судзе Уладзімір і ягоная жонка патлумачылі паказанні падчас гэтага допыту яго нестабільным эмацыйным станам у сувязі з месяцам бесперапынных "сутак" і навіной пра тое, што на лецішчы ў Сяргея Ціханоўскага пасля трэцяга ператрусу знайшлі 900 тысяч даляраў. На гэтым допыце Няронскі казаў, што ён не падтрымліваў Ціханоўскага па многіх пытаннях і стаўленні да ўлады, што Ціханоўскі выкарыстаў яго, што ён "адбыў 40 сутак арышту, у яго 4 дзяцей, ён хварэе і гатовы супрацоўнічаць са следствам". На допыце ён распавядаў пра сумесныя паездкі каманды па розных гарадах (Ваўкавыск, Брэст, Магілёў, Калінкавічы і іншыя), пры гэтым адзначаючы, што Ціханоўскі грошай не плаціў яму. Там жа ён казаў, што Ціханоўскі яму не давяраў.
Пракурор пасля абвяшчэння пратаколу спытаў: "Няронскі, вы пацвярджаеце гэтыя паказанні?" Палітвязень адказвае:
"Напісана нармальна, але пасля здзекаў, адседкі ў 40 дзён, следчы скарыстаўся маім станам, каб напісаць такія паказанні".
"Мне ўсё прыпісваюць, тыя паказанні недакладныя"
Пракурор абвясціў у судзе яшчэ адзін пратакол допыту ад 16 чэрвеня, дзе Няронскі распавядае пра запланаваны "анты-парад" у Бабруйску 9 траўня:
"Сяргей яе спланаваць і анансаваў у сетках. Я толькі за рулём павінен быў ехаць, сігналіць. Ніякіх планаў не было. Пра прыезд Ціханоўскага ў "Страну для жизни" пісаў".
На допыце ў яго пыталіся, якую рэвалюцыю яны спрабавалі рабіць, на што Няронскі адказваў: "Ніякую, проста эмацыйны я быў, узбудзіўся". Таксама следчыя пыталіся ў яго, ці былі ў камандзе Ціханоўскага замежнікі, ці былі ён на сувязі з замежнікамі, што вядома аб зносінах Ціханоўскага за межамі Беларусі і ў Расіі, аб заступніках у Расіі, аб тэхналогіях кіравання людзьмі і іншыя. На ўсе пытанні Няронскі адказваў альбо адмоўна, альбо "не ведаю". Таксама ён у канцы допыту 16 чэрвеня сказаў, што раскайваецца, таму што "апынуўся ў руках ашуканцаў".
Пракурор Корда ў судзе спытаў у Няронскага, ці падтрымлівае ён гэтыя паказанні, на што Уладзімір заявіў:
"Не, мяне адправілі ў карцэр на 3 дзень".
Аляксандр Арановіч пытаецца ў Няронскага: "Паказанні запісвалі дакладна?" Уладзімір адказвае: "Усё сфабрыкавана, я не адзначаўся з пратаколамі. Было пяць допытаў. Мне ўсе прыпісваюць, тыя паказанні недакладныя".
На судзе агучылі змест праслуханых мабільных размоў Няронскага з іншымі абанентамі, дзе гучаць такія фразы: "Мы нічога не рабілі, гэта была свабода слова", "Сустрэча людзей у падтрымку акцыі "Беларусь 12. Стоп"», «Міліцыя абшуквала автодом некалькі разоў. Я нічога не ведаю, але міліцыя за намі ездзіла, спыняла і абшуквала", "Я дзеля грошай у "Страна для жизни" не ішоў" і іншыя.
У СІЗА-1 не адказваюць у Skype. Допыт Арцём Сакава не адбыўся
Таксама сёння планаваўся допыт па Skype з СІЗА-1 палітзняволенага аператара "Страна для жизни" Арцёма Сакава, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Аднак допыт па відэаканферэнцсувязі не адбыўся па прычыне адсутнасці сувязі з СІЗА-1 на Валадарскага г. Мінска – там не адказвалі. Допыт Арцёма адбудзецца на наступных паседжаннях.
Абвешчаны перапынак да 22 сакавіка.
Ператрусы па "справе Ціханоўскага" санкцыянаваў намеснік Генпракурора. Працягваецца суд над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни"