Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродна атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў "хіміі"
10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гарадзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу за ўдзел ў акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
На прысудзе прысутнічалі чатыры абвінавачаныя, паколькі пяты - Аляксандр Якубоўскі - падчас судовага разгляду знік і быў абвешчаны ў вышук.
Пракурор патрабавала пазбавіць абвінавачаных волі тэрмінамі ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі. Але суддзя Ганна Лявусік прызначыла больш мяккае пакаранне - абмежаванне волі ("хімія"). Яна прысудзіла наступныя тэрміны "хіміі":
- Надзеі Сцепанцовай - тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
- яе сястры Жанне Захаркевіч - тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
- братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім - таксама па тры гады аналагічнага пакарання.
Усе абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і плануюць яго абскарджваць. Да апеляцыі яны застаюцца на волі пад падпіскай аб нявыедзе.
![]()
Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту
![]()
Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту
![]()
Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў
![]()
Справа "гарадзенскай пяцёркі": Пацярпелыя амапаўцы замест сваіх адрасоў называюць адрасы мясцовых актывістаў