У Брэсце вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову - 10 год калоніі
Як паведамляе "Брэсцкая газета", раніцай 25 лютага ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову - 10 год калоніі ўзмоцненнага рэжыма. Забітаму Генадзю Шутаву пастаноўлены абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання.
Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Генадзь Буры.
Пацярпелымі па справе праходзілі вайскоўцы ССА Раман Гаўрылаў і Арсень Галіцын. На судзе Кардзюкоў заяўляў, што не ведаў, што пацярпелыя - пры выкананні, паколькі яны былі без формы, не прадстаўляліся і не прад'яўлялі дакументы.
Нагадаем, берасцейца Аляксандра Кардзюкова абвінавачвалі ў замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнаваў віну. Мужчына, які стрэліў у Генадзя Шутава, па справе праходзіў пацярпелым, а сам загінулы з'яўляўся фігурантаў крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).
Падрабязнасці з суда:
Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву
На судзе па "справе Шутава" стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў
"Хацеў стрэліць Шутаву ў плячо, але трапіў у патыліцу". Вайсковец на судзе распавёў, як забіў Генадзя Шутава