Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву
У Брэсцкім абласным судзе 19 лютага пракурор папрасіў асудзіць Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня быў побач з Геннадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву, да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Берасцейца абвінавачваюць у замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнае віну. Мужчына, які стрэліў у Шутава, па справе праходзіць пацярпелым, а сам загінулы Генадзь з'яўляецца фігурантаў крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).
19 лютага прайшлі спрэчкі бакоў, піша TUT.BY. абвінавачванне палічыла даказанай віну загінулага Шутава ў супраціве, а Кардзюкова — у супраціве з ужываннем гвалту і замаху на забойства асобы, якая выконвае абавязкі па ахове грамадскага парадку.
Пракурор Генадзь Буры запрасіў для Кардзюкова 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Шутава, які памёр ад ранення ў галаву, пракурор просіць прызнаць вінаватым у супраціве — і вынесці прысуд без прызначэння пакарання.
Пацярпелыя, вайскоўцы Гаўрылаў і Галіцын, падтрымалі бок абвінавачвання. Гаўрылаў падкрэсліў, што абвінавачаны даваў розныя паказанні, спрабуючы заблытаць следства.
Дачка Генадзя Шутава Анастасія Баранчук папрасіла апраўдаць яе нябожчыка бацькі — так як доказаў яго віны, на яе думку, у судзе прадастаўлена не было. Яна таксама папрасіла суд распачаць крымінальную справу ў дачыненні да пацярпелых Гаўрылава і Галіцына — за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, а ў дачыненні да Гаўрылава — за забойства Генадзя Шутава.
Прысуд будзе абвешчаны 25 лютага.
Падрабязнасці з суда:
На судзе па "справе Шутава" стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў
"Хацеў стрэліць Шутаву ў плячо, але трапіў у патыліцу". Вайсковец на судзе распавёў, як забіў Генадзя Шутава