viasna on patreon

Затрыманні блогераў ў Мінску і Брэсце. Хроніка пераследу 22-23 лютага Дапоўнена

2021 2021-02-23T22:53:00+0300 2021-02-24T09:06:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruslan_linnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі 22 і 23 лютага працягваюцца затрыманні грамадзян і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

23 лютага

Стала вядома пра затрыманне ў Мінску YouTube-блогера Руслана Лінніка (мае на сваім канале больш за 90 тысячаў падпісантаў). Вядома, што зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. У межах якой справы ён затрыманы, у дадзены момант высвятляецца. 

У Берасці на плошчы Леніна затрыманы намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП і блогер Сяргей Мазан, паведамляе "Белсат". Як распавяла старшыня брэсцкай філіі БСДП  Ганна Канюс, Сяргей пазваніў у офіс і сказаў, што ён затрыманы. Мужчыны, якія яго затрымлівалі, паказалі пасведчанні наркакантролю. Цяпер сувязі з ім няма.

У Магілёве ў АБЭЗ выклікалі былога дырэктара гісторыі горада Аляксея Бацюкова для "размовы". Пазней валанцёрам "Магілёўская Вясны" стала вядома, што апытанне датычылася яго звальнення. Нягледзячы на тое, што па першапачатковай інфармацыі яго выклікалі ў АБЭЗ, гутарыў з ім супрацоўнік Ленінскага РАУС, які запаўняў нейкую анкету. У прыватнасці, у Бацюкова цікавіліся, ці сам ён звольніўся з музея ці ж быў звольнены. Таксама міліцыянт пытаўся, ці быў скасаваны кантракт па палітычных матывах. Акрамя Бацюкова, на падобнай размове пабывалі некалькі дзесяткаў магілёўцаў.

У Смаргоні працягваецца пераслед грамадзян, якія ў памяшканні мясцовага суда 18 лютага агукнуліся на заклік “Жыве Беларусь!” Выклікалі на допыт Рамуальда Улана, за зрыў працы суда хочуць абвінаваціць яго ў хуліганстве. Дапыталі таксама і Інэсу Маркаву. Увечары была затрыманая Наталля Путырская – яе выклікалі на допыт, аднак дамоў яна не вярнулася.

Учора таксама затрымлівалася для допыту па той жа справе Людміла Сульжыцкая, якая напярэдадні была выпушчана з ізалятара, як і Улан, пасля затрымання на 72 гадзіны, паведамляюць смаргонскія праваабаронцы.

У Жлобіне ў другой палове дня адбылося некалькі ператрусаў у межах крымінальнай справы па масавых беспарадках 9-10 жніўня. Праваабаронцы вясвятляюць акалічнасці ператрусаў і прозвішчы людзей.

22 лютага

Увечра 22 лютага ў мінскай Лошыцы былі затрыманы ўдзельнікі раённага маршу. Тэлеграм-канал "Списки задержанных" прыводзіць прозвішчы затрыманых:

1. Бядункевіч Яўген
2. Бокша Дар'я Сяргееўна
3. Кавалёва Кацярына Георгіеўна 
4. Лотаў Іна Аляксееўна
5. Лукашэвіч М. 
6. Лях Алена Пятроўна 
7. Малько Вольга Мікалаеўна 
8. Мамчыц Ганна Аляксандраўна
9. Мацкевіч Е. Л. 
10. Мінчанка А. Ф.
11. Навічэнка Дар'я Васільеўна 
12. Семянюк Алена Маркаўна
13. Троцкі Вадзім Аляксандравіч
14. Тушкін Аляксандр Сяргеевіч 
15. Хадатовіч Яўген Ігаравіч
16. Чаркас Вадзім
17. Шаўко З. С.
18. Ярашэвіч Дзмітрый

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства