viasna on patreon

Платформа грамадзянскай салідарнасці заклікае вызваліць Андрэя Аляксандрава

2021 2021-01-21T11:01:37+0300 2021-01-21T11:01:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleksandrov_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці

20 студзеня 2021 г.

Ніжэйпадпісаныя арганізацыі, Сябры Платформы грамадзянскай салідарнасці, выказваюць сваю трывогу з нагоды затрымання нашага сябра і калегі, журналіста Андрэя Аляксандрава. Ён быў затрыманы ў Мінску 13 студзеня 2021 года разам са сваёй партнёркай Ірынай Злобінай. Яны абодва знаходзяцца ў месцах утрымання пад вартай у Мінску. Андрэй Аляксандраў з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай упраўленнем Следчага камітэта па горадзе Мінску, па арт. 342 КК РБ "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Андрэй Аляксандраў — праваабаронца ў сваёй роднай Беларусі і па ўсім рэгіёне АБСЕ, які мае досвед працы ў Радзе Беларускай асацыяцыі журналістаў, у такіх няўрадавых арганізацыях, якія факусуюцца на свабодзе слова, як "Індэкс цэнзуры" і "Артыкль 19", а таксама ў Платформе грамадзянскай салідарнасці.

На наступны дзень пасля ягонага арышту міліцыя правяла ператрус у офісе незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, заявіўшы, што шукае доказы, звязаныя з крымінальнай справай супраць Аляксандра Аляксандрава. З офіса БелаПАН было канфіскавана некалькі адзінак абсталявання, у тым ліку персанальныя кампутары.

Сотні выпадкаў рэпрэсій супраць журналістаў, якія мірна займаліся сваёй прафесіяй, былі задакументаваныя ў Беларусі ў 2020 годзе. Рэпрэсіі працягваюцца і ў 2021 годзе. Аляксандраў — адзін з дзевяці журналістаў у спісе з 187 палітычных зняволеных, які вядзецца беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.

Ніжэйпадпісаныя сябры Платформы грамадзянскай салідарнасці выказваюць сваю салідарнасць з Андрэем Аляксандравым і Ірынай Злобінай. Мы асуджаем іх арышты самым рашучым чынам і заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць іх і безумоўна зняць з іх усе абвінавачванні. Мы таксама асуджаем наступны рэйд у офісе БелаПАН. Мы нагадваем беларускім уладам, што рэпрэсіўныя меры, прынятыя ў адказ на выказванне крытычных меркаванняў аб урадзе, несумяшчальныя з правам на свабоду выказвання меркавання і з'яўляюцца відавочным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі.

Мы заклікаем урад Беларусі спыніць любое далейшае ўмяшанне ў асноўныя правы чалавека тых, хто мірна і законна ажыццяўляе сваё права на свабоду выказвання меркавання. Мы заклікаем урад вызваліць усіх, хто пазбаўлены волі ў парушэнне іх права на свабоду слова і мірных сходаў, у іх ліку Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну.

Мы вітаем праяўленую ўвагу да арышту Аляксандрава прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Мы заклікаем іншыя органы АБСЕ, старшынства і іншыя дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ распачаць наступныя крокі, каб спрыяць вызваленню Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і іншых асоб, пазбаўленых волі за выказванне свайго меркавання або за мірныя грамадзянскія дзеянні, і, каб пакласці канец новым падобным затрыманням. Мы таксама нагадваем пра Парадак дня для міжнароднай падтрымкі пераходу Беларусі да правоў чалавека і дэмакратыі, для міжнароднай падтрымкі транзіцыі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі, якую была прынятая пад эгідай Платформы ў пачатку снежня 2020 года.

Спіс арганізацый, якія падтрымалі заяву:

  1. Усход SOS (Украіна)
  2. Праваабарончы цэнтр "Поступ" (Украіна)
  3. Грамадскі фонд "Нота Бэнэ" (Таджыкістан)
  4. Цэнтр ўдзелу і развіцця (Грузія)
  5. Цэнтр грамадзянскіх свабодаў (Украіна)
  6. Асацыяцыя УМДПЛ (Украіна)
  7. ДРА-Нямецка-рускі абмен (Германія)
  8. Індэкс цэнзуры (Вялікабрытанія)
  9. Праваабарончы Цэнтр Азербайджана (Азербайджан)
  10. Клуб правоў чалавека (Азербайджан)
  11. Артыкль 19 (Вялікабрытанія)
  12. Харкаўская рэгіянальная фундацыі "Грамадская альтэрнатыва" (Украіна)
  13. Ліберэка партнёрства за правы чалавека (Германія)
  14. Фундацыя Рэгіянальных Ініцыятыў (Украіна)
  15. Ініцыятыва За правы чалавека (Украіна)
  16. Грузінскі цэнтр псіхасацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі ахвяр катаванняў (Грузія)
  17. Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (Нарвегія)
  18. Хельсінкскі Камітэт правоў чалавека (Паўночная Македонія) 
  19. Цэнтр даследаванні прававой палітыкі (Казахстан)
  20. Сетка АБСЕ (Швецыя)
  21. Фонд "Грамадскі вердыкт" (Расія)
  22. Цэнтр "Сацыяльнае дзеянне" (Украіна)
  23. Цэнтр прававой трансфармацыі (Беларусь)
  24. Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча)
  25. Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава (Беларусь/Літва)
  26. Truth Hounds (Украіна/Грузія)
  27. Прома ЛЕКС (Малдова)
  28. Інфармацыйна-аналітычны цэнтр "Сава" (Расія)
  29. Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека (Расія)
  30. Фонд Дамоў правоў чалавека (Нарвегія)
  31. Crude Accountability (ЗША)
  32. Праваабарончая група "Грамадзянін.Армія.Закон" (Russia)
  33. Міжнароднае партнёрства для правоў чалавека (Бельгія)
  34. Нідэрландскі Хельсінкскі Камітэт (Нідэрланды)
  35. Грамадскае аб'яднанне "Годнасць" (Казахстан)
  36. Грамадскае аб'яднанне «Праваабарончы рух: Бір Дуйно Кыргызстан» (Кыргызстан)
  37. Цэнтр па правах чалавека "ЗМИНА" (Украіна)
  38. Балгарскі Хельсінкскі Камітэт (Балгарыя)
  39. Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь)
  40. Грамадзянскі кантроль (Расія)
  41. Грамадскі фонд "Голас свабоды" (Кыргызстан)
  42. Казахстанскае Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці (Казахстан)
  43. Інстытут маніторынгу правоў чалавека (Літва)
  44. Хельсінкская грамадзянская Асамблея-Ванадзор (Арменія)
  45. Саюз "Жанчыны Дона" (Расія)
  46. Цэнтр правоў чалавека (Грузія)
  47. Беларускі Хельсінкскі Камітэт (Беларусь)
  48. Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства