viasna on patreon

Затрыманні працягваюцца. Хроніка палітычнага пераследу за 15 студзеня Дапоўнена

2021 2021-01-15T17:06:00+0300 2021-01-15T18:05:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/administrator_chatov_sukharevo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Ранкам знікла сувязь з кнігараспаўсюднікам Алесем Яўдахам. Ён займаецца распаўсюдам беларускіх кніг праз інтэрнэт-краму knihi.by. Алесь не выходзіць на сувязь, тэлефон адключаны. «Перад гэтым паспеў напісаць, што да яго звоняць у дзверы», — напісалі яго сябры. 

Беларускі ПЭН-цэнтр паведаміў, што не выходзіць на сувязь Андрэй Янушкевіч з выдавецтва "Янушкевіч". Пазней стала вядома, што яго забралі на допыт ў Дэпартамент фінансавых расследванняў.

"Прыйшлі 4 супрацоўнікі ДФР ў выдавецтва "Янушкевіч". Яны правялі агляд і забралі кампутар і ноўтбукі выдавецтва. Флэшку, зьнешні дыск. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт", - расказаў Свабодзе Макарэвіч, які ў гэты час быў у выдавецтве.


МУС у сваім тэлеграм-канале паведаміла пра затрыманне супрацоўнікамі ГУБАЗіК 31-гадовага менчука, які, са слоў прэс-службы, стварыў і адміністраваў некалькі «дваровых» тэлеграм-чатаў, уключаючы «Сухарава-97» (больш за 3300 удзельнікаў), а таксама тэлеграм-канал «Сухарава News» (больш за 1100 удзельнікаў). Затрыманне адбылося ўвечары 14 студзеня. Па звестках "Вясны", менчука завуць Іван Бандарэнка. Пасля затрымання ён трапіў у 4-ю гарадскую бальніцу, сёння яго адтуль забралі сілавікі. У дадзены момант яго месцазнаходжання невядома.

administrator_chatov_sukharevo.png
Скрыншот з відэа МУС

Тэлеграм-канал "Списки. Окрестино" паведамляе пра затрыманне Кірыла Бурханава. Падрабязнасці невядомы.


Журналіста Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну, якія былі затрыманыя 12 студзеня, падазраюць у фінансаванні пратэстаў. Намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч заявіў, што яны займаліся фінансаваннем людзей, што ўдзельнічалі ў "масавых беспарадках" і іншых пратэстных дзеяннях, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў і квітанцый за ўтрыманне ў ізалятарах. 

Стала вядома, што ў адносінах да Аляксандрава была абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам на два месяцы. Яго перавядуць у СІЗА-1.


У Мінску 15 студзеня была затрымана перакладчыца Вольга Калацкая"Мяне затрымалі, прышлі дамоў і павезлі ў Фрунзенскі РУУС на размову..." — паспела паведаміць Вольга.


Увечары ў Курапатах быў затрыманы прадпрымальнік, былы лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч.


У Магілёве была затрыманая да суда па ч. 3 арт. 23.34 КаАП Таццяна Кандакова. Пакуль невядома, які менавіта эпізод удзелу ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" ставяць у віну Кандаковай. Першапачаткова позва ў суд ёй прыйшла на 8 студзеня, аднак гэта быў выходны і суды не працавалі. Пасля гэтага ніякіх абвестак і позваў у суд Таццяна не атрымлівала.

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства