viasna on patreon

За другі надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай мінчукоў асудзілі да "хіміі" і калоніі строгага рэжыму Дапоўнена

2020 2020-12-08T16:20:00+0300 2020-12-08T16:54:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grehanov_sud_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 8 снежня асудзіў яшчэ трох чалавек па крымінальнай справы за абнаўленне надпісу 9 верасня "Не забудем!" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. Суддзя Юлія Крэпская асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса палітвязняў Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку да 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"), а Уладзіслава Гуліса — да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Пасля абвяшчэння прысуду Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку вызвалілі з-пад варты да ўступлення прысуду ў законную сілу. За кратамі ў межах гэтай крымінальнай справы яны правялі больш месяца.

У цэнтры — палітвязень Дзяніс Граханаў, злева — Ігар Самусенка, справа — Уладзіслаў Гуліс. Фота: spring96.org
У цэнтры — палітвязень Дзяніс Граханаў, злева — Ігар Самусенка, справа — Уладзіслаў Гуліс. Фота: spring96.org

Спачатку дзеянні фігурантаў справы кваліфікаваліся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 339 КК — "Хуліганства, здзейсненная групай асобаў", і ч. 2 арт.  218 КК — "Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры". Родныя абвінавачаных кампенсавалі шкоду — усе амаль па 87 рублёў.

Падчас спрэчак бакоў пракурорка Аліна Касьянчык адмовілася ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса. У выніку яна прасіла суд пакараць Уладзіслава Гуліса двума гадамі калоніі, а Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку — 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Сёння ў працэсе палітзняволеныя выступілі з апошнім словам. Дзяніс Граханаў прасіў суд цалкам апраўдаць яго па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і сказаў, што спадзяецца на сумленны і бесстаронні суд. Ігар Самусенка ў сваім апошнім слове падкрэсліў, што ў іх пры напісанні надпісу не было ніякіх хуліганскіх матываў.

Суд агучыў рашэнне па справе 8 снежня ў 16.30.

Згодна з ім Уладзіслава Гуліса асудзілі на два гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку — на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

ne_zabudem.jpg
Надпіс на месцы гібелі пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. Мінск, 15 жніўня 2020 году

Заявы праваабаронцаў аб прызнанні палітычнымі зняволенымі фігурантаў гэтай справы:

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава адвольным і палітычна матываваным, а саміх Марыю Бабовіч і Дзяніса Граханава палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Ігара Самусенкі

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Суд за надпіс "Не забубем"

Сёння, 8 снежня, у гэтым жа судзе некалькі гадзін таму таксама былі вынесеныя прысуды за надпіс "Не забубем" на Пушкінскай, зроблены той жа ноччу 9 верасня. Суддзя суда Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі палітычных зняволеных Максіма Паўлюшчыка да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Марыю Бабовіч – да 18 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Пракурорка Аліна Касьянчык і па гэтай справе адмовілася ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 КК. Марыю вызвалілі пасля агалошвання прысуду, яна ўтрымлівалася пад вартай больш за месяц. 

Падрабязнасці па справе:

Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?

Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем!" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.

Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства