viasna on patreon

Справу актывістаў забастоўкі на БМЗ рыхтуюць для перадачы ў суд

2020 2020-12-03T14:17:33+0300 2020-12-03T14:47:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bmz-mityng-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг на Беларускім металургічным заводзе.

Мітынг на Беларускім металургічным заводзе.

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да чацвярых работнікаў ААТ "БМЗ-кіруючая кампанія холдынгу "БМК".

Паводле sk.gov.by, у Жлобіне 17 жніўня 2020 года каля найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэспублікі праходзіла несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Прыкладна ў 12 гадзін побач з карпусамі заводакіраўніцтва сабраўся натоўп з ліку работнікаў БМЗ і іншых асоб, паддаўшыся на заклікі арганізатараў мітынгу, якія былі размешчаны ў лакальных Telegram-каналах і чатах. Неўзабаве некалькі агрэсіўна настроеных грамадзян сталі напальваць абстаноўку, выкрыкваць лозунгі і агітаваць натоўп пайсці на тэрыторыю прамысловай зоны і спыніць вытворчасць.

У выніку частка мітынгоўцаў незаконна пранікла на тэрыторыю прадпрыемства і заблакавала дарогу каля цэхаў для перашкоды руху тэхналагічнага транспарту. Некалькі чалавек спынілі цяжкавоз "БелАЗ", які дастаўляў сыравіну ў электрасталеплавільныя цэхі, што прывяло да спынення выплаўлення сталі ў трох печах і прычыненню прадпрыемству шкоды.

На падставе сабраных па справе доказаў работнікам БМЗ прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту і арганізацыі, і актыўны ўдзел у такіх дзеяннях) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

"У пастанове аб распачынанні крымінальнай справы паведамляецца, што Яўген Гоман, Павел Магідаў, Аляксандр Баброў, Ігар Повараў разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі 17 жніўня на тэрыторыі БМЗ, «арганізавалі правядзенне незаконных групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады». Яны спынілі рух тэхналагічнага транспарту, які ажыццяўляе дастаўку сыравіны (металашыхты) у сталеплавільныя цэхі, што пацягнула парушэнне працы БМЗ, якое выявілася ў прыпыненні выплаўлення сталі на дугавых электраплавільных печах. У выніку прадпрыемству нанесены ўрон на суму 1088 рублёў 29 капеек.

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 38-гадовых разлівальніка сталі і аператара рэзкі гарачага металу, 42-гадовага кіроўцу і 30-гадовага аўтаслесара (Ігар Повараў).

Чацвёрты фігурант, грамадзянін Расейскай Федэрацыі, схаваўся ад органа крымінальнага пераследу і быў абвешчаны ў вышук.

Крымінальная справа перададзена пракурору для далейшага накіравання ў суд, паведамляе Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

У Жлобіне пачынаюць затрымліваць актывістаў забастоўкі на БМЗ

Затрыманне адбылося па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства – арганізацыі забастоўкі на Беларускім металургічным заводзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства