viasna on patreon

Палітвязні атрымаюць больш за 90 паштовак ад беларусаў Канады

2020 2020-11-30T12:10:53+0300 2020-11-30T14:59:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/list_01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валанцёры "Вясны" дапамаглі паштоўкам з Канады знайсці сваіх адрасатаў

Валанцёры "Вясны" дапамаглі паштоўкам з Канады знайсці сваіх адрасатаў

Беларусы Канады падпісалі палітзняволеным больш за 90 паштовак, а валанцёрская служба ПЦ "Вясна" адправіла іх адрасатам.

"Дзякуй вам за тое, што дапамаглі перадаць паштоўкі канадыйскіх беларусаў нашым героям, каторыя адбываюць пакаранне за свае цвердыя пераканнані, прагу да свабоды і справядлівасці, — кажа Алена Лявончанка, старшыня Згуртавання беларусаў Канады. — Беларусы замежжа кожны дзень з болем у сэрцы сочаць за зверствамі лукашэнскаўга рэжыма. Мы спачуваем сем'ям загінулых і траўмаваных суайчыннікаў, мы падтрымліваем смелых страйкоўцаў і пратэстоўцаў свамі мітынгамі, медыя-кампаніямі, ціскам на палітыкаў і ўрады нашых краін, каб дамагчыся падтрымкі для дэмакратычнага руху Беларусі.

На адной з такіх акцыяў, што адбылася ў Таронта восьмага лістапада, дзеці і дарослыя падпісалі блізу 90 паштовак да палітвязняў. Гэта быў вельмі прыгожы, сонечны і цеплы восеньскі дзень, і нам усім хацелася даслаць кавалачак сонца, надзеі і гарачай веры ў перамогу беларускай рэвалюцыі кожнаму, хто адбывае несправядлівае пакаранне. Няхай нашыя словы падтрымкі і пажаданні моцы прынясуць хвілінку радасці кожнаму зняволенаму і ўмацуюць веру, што перамога ўжо зусім блізка. Ведайце, што вы не адны ў сваім змаганні, беларусы ўсяго свету захапляюцца вамі!"

На дадзены момант 145 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі. Адрасы, па каторых ім можна даслаць лісты, можна знайсці тут.

Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай

Amnesty International прапануе размясціць на старонках у сацыяльных сетках паведамленне падтрымкі для беларускай праваабаронцы, выкарыстоўваючы хэштэг #МарафонПисем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства