viasna on patreon

Пасля адбыцця арышту не выйшла на волю Дар'я Чульцова

2020 2020-11-23T08:29:55+0300 2020-11-23T08:30:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chulcova-dasha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дар'я Чульцова. Фота: Радыё Свабода

Дар'я Чульцова. Фота: Радыё Свабода

Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам 7 сутак  на волю з ІЧУ 22 лістапада не выйшла аператарка Белсата Дар’я Чульцова. Дар’я 15 лістапада працавала разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай над стрымам з Плошчы Перамен, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі. Адвакат Дар'і даў распіску аб неразгалошванні, але ёсць падставы меркаваць, што яе абвінавачваюць у тым жа самым, што і Кацярыну, гэта значыць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша "Новы Час".

Раней Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачаньне па гэтым артыкуле. Журналістцы была абраная мера стрыманьня — два месяцы арышту.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку 2020 году зафіксаваныя больш як 500 фактаў рэпрэсій супраць журналістаў, а з 9 жніўня — супрацоўнікаў СМІ затрымлівалі 360 раз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства