Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук

2020 2020-11-19T15:04:32+0300 2020-11-19T15:18:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kudzin_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Кудзін. Фота: Матч ТВ

Аляксей Кудзін. Фота: Матч ТВ

Суд Маладзечанскага раёна прызначыў 19 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) у дачыненні да адзінаборца Аляксея Кудзіна. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна невядомае. Суд абвясціў маладзечанца ў вышук.

КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: Маладзечанскага раёна

Абвінавачаны: Аляксей Кудзін.

Артыкул: 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).

Суддзя: Вольга Дубовік.

Дзяржаўны абвінаваўца: Балоціна Е.І.

Пацярпелыя: Канстанцін Яндола, Андрэй Зорын.

19 лістапада Аляксей Кудзін не з’явіўся на судовае пасяджэнне: у зале прысутнічалі толькі пацярпелыя. Суддзя паставіла пытанне аб магчымасці разгледзець справу без абвінавачанага, але пракурор Балоціна заявіла, што разгляд крымінальнай справы без Кудзіна немагчымы. Цягам 15-хвіліннага перапынку яго не знайшлі, і суд вызначыў падвергнуць Аляксея Кудзіна прымусоваму прываду. У судовым пасяджэнні абвясцілі перапынак да 14.30.

У 14.30 у адрас суда паступіў рапарт супрацоўніка Маладзечанскага РАУС Сенатара аб тым, што супрацоўнік РАУС выбываў па месцы жыхарства абвінавачанага. У 13:40 супрацоўнік патэлефанаваў у брамку жылога дома, дзверы адчыніла жонка Кудзіна, якая паведаміла, што ён выехаў з дому ў суд у дзевяць гадзін раніцы. Выбыццё супрацоўнікаў здымалася на прыладу "Dozor". Цяпер тэлефон Кудзіна недасяжны.

Суддзя Вольга Дубовік пастанавіла абвясціць Кудзіна ў вышук. Таксама яна прыняла рашэнне змяніць меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на ўтрыманне пад вартай. Гэта значыць, што пры затрыманні Кудзіна павінны адразу змясціць у турму №8 горада Жодзіна і апавясціць суд.

Аляксей Кудзін – беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Праходзіў тэрміновую службу ў спецназе ўнутраных войскаў у роце выведкі. Стаў першым беларускім спартсменам, які атрымаў дапамогу ад Фонду спартыўнай салідарнасці.

Аляксея затрымалі 10 жніўня на цэнтральнай плошчы Маладзечна. Два тыдні ён правёў у Маладзечанскім РАУС і СІЗА ў Жодзіна, пасля яго меру стрымання змянілі на хатні арышт. Восьмага кастрычніка суд Маладзечанскага раёна прысудзіў яму штраф у памеры 25 б.в. па артыкуле 23.34 КаАП.

kudzin.jpg
Аляксей Кудзін у светлай майцы і чорнай кепцы (другі злева) падчас разгону акцыі 10 жніўня. Фота – “Рэгіянальная газета”.

У інтэрв’ю расейскаму спартыўнаму тэлеканалу “Матч ТВ” Аляксей расказваў, што кожны дзень працягваў трэніроўкі ў СІЗА:

“Адцісканні паміж нараў, прысяданні са сваёй вагой і падцягваўся на вентыляцыйнай рашотцы. Рабіў усяго па сто: адцісканні, прысяданні, прэс, падцягванні і спіна. І калі выходзілі на прагулачны дворык, рабіў там нырцы, ухілы. Было нават такое, што хлопцы, якія са мной сядзелі, дапамагалі мне: кідалі рукі, я ўхіляўся і ныраў. Былі думкі, што могуць, як у гэтых гісторыях, ўварвацца ў камеру і зладзіць зачыстку. Але ёсць такі момант у псіхалогіі – быў да гэтага гатовы, альбо пан, альбо прапаў. І настолькі быў спакойны, што нават растлумачыць не магу. Можа, столькі баёў было, што ўжо перастаеш баяцца і дубінкі, і гумавых куляў. Мне здаецца, калі ёсць стрыжань і ты гатовы ісці да канца, то не кожны зможа на цябе нават замахнуцца”.

Таксама Аляксей адзначаў, што ацэньвае сітуацыю ў краіне як трывожную.

“Хочацца, каб усё гэта хутчэй скончылася, і каб як мага менш людзей пры гэтым траўмавалі”.

У Маладзечне пра знакамітага земляка гавораць станоўча. У мясцовым бары нават ёсць ганаровая чэмпіёнская сцяна Аляксея, пісала “Еўрарадыё”.

Для нас гэта сусветная асоба ў спорце. Вось яго характарыстыка: добры хлопец, паважаны спартсмен. Ёсць на каго раўняцца”, — распавялі журналістам ў "Бірбары".

Суд за сарваную маску з сілавіка не адбыўся. Дзяўчыну абвясцілі ў вышук

12 лістапада суд Ленінскага раёна Мінскаабвясціў у вышук мінчанку Юлію Лушчэўскую, якая была абвінавачана паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за тое, што сарвала маску з супрацоўніка АМАПа каля будынка Мінаблсуда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства