viasna on patreon

З-за паказанняў сведкі-міліцыянта справу валанцёра "Вясны" адправілі на дапрацоўку

2020 2020-11-17T17:55:55+0300 2020-11-18T13:41:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplayski_ale_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Паплаўскі

Аляксандр Паплаўскі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы валанцёра “Вясны”, назіральніка за судовымі пасяджэннямі Аляксандра Паплаўскага.

Валанцёр быў затрыманы ў тым жа Маскоўскім судзе 30 кастрычніка, непасрэдна пад час назірання за адным з судовых працэсаў.

"Затрыманне адбылося раптоўна. Упершыню на судебным паседжанні ў мяне спыталі прозвішча, хаця я прысутнічаў толькі у якасці назіральніка, а не ўдзельніка працэсу. Я адказаў, што не абавязаны называць прозвішча, на што мяне папрасілі пакінуць пасяджэнне. Паспрабаваў удакладніць падставу для выдалення, а суддзя Таццяна Мотыль пачала пагражаць і выклікала нарад міліцыі", - узгадвае Аляксандр.

На Аляксандра быў складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), хоць спачатку яму сказалі, што складаюць па 23.4 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі). Дакладных прычын затрымання яму ніхто не растлумачыў, звязацца з роднымі не далі, хадайніцтвы прымаць адмовіліся. Выходныя ён правёў пад вартай у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама. У пратэст супраць дзеянняў суддзі і міліцыянтаў Аляксандр аб’явіў галадоўку. 2 лістапада суд перанёс разгляд яго справы на 17 лістапада, і валанцёр “Вясны” быў вызвалены.

На пасяджэнні 17 лістапада у якасці сведкі па справе Паплаўскага выступіў міліцыянт-ахоўнік суда Маскоўскага раёна. Ён адзначыў,  што ў пратакол апытання назіральніка, які быў складзены ў дзень яго затрымання і які нібыта запаўняў гэты самы міліцыянт, унесены памылковыя дадзеныя пра міліцыянта, а подпіс на пратаколе ўвогуле яму не належыць.   

З улікам гэтых відавочных парушэнняў суддзя Лідзія Целіца накіравала справу назад у РУУС на дапрацоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства