viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-11-17T16:27:52+0300 2020-12-09T18:24:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 17 лістапада:

Хроніка: Якім пераследам адзначыўся мінулы тыдзень? Банкаўскія рахункі, на якія пацярпелыя беларусы атрымлівалі грашовую дапамогу ад фондаў салідарнасці, пачалі блакаваць. Шэраг ператрусаў і затрыманняў у межах крымінальных спраў прайшоў у студэнтак і студэнтаў (асабліва ў дачыненні да Заадзіночання Беларускіх Студэнтаў). Некаторыя сябры “Вясны” таксама трапілі пад пераслед – у Тамары Шчапёткінай прайшоў ператрус, а Марына Кастылянчанка так і не выйшла пасля сканчэння 15-суткавага арышту.

Падзея: Рубрыка прысвечана Раману Бандарэнку — і акцыям яго памяці, якія праводзіліся ў розных гарадах і краінах. А таксама таму, як удзельнікаў гэтых акцый адсочвалі  і рэпрэсавалі ў Беларусі.

Каментар эксперта: разам з праваабаронцам “Вясны” Валянцінам Стэфанвічам паспрабуем даць ацэнку таму, што адбываецца зараз, ці будуць заведзеныя крымінальныя справы на сілавікоў і ці спрацуе народны трыбунал.

У музычных паўзах — кампазіцыі выканаўцаў, якія прысвяцілі свае творы Раману Бандарэнку: Аляксандр Памідораў, Стары Ольса, Піт Паўлаў, Вольны хор.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-11-17_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства